Темы

У Бабруйскім раёне працягваюцца ўборачныя работы

У Бабруйскім раёне працягваюцца ўборачныя работы

Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі, у сельгасарганізацыях гэтай парой капаюць бульбу, цукровыя буракі, працягваюць нарыхтоўваць кукурузны сілас і ўжо пачалі ўбіраць кукурузу на зерне, займаюцца праполкай азімага рапсу.

Па стане на раніцу ўчарашняга дня, бульба ў раёне выкапана на плошчы 342 гектары або 54% ад плану, накапана 9 700 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 284 ц/га. У СВК “Гігант”, на долю якога прыходзіцца пераважная частка бульбяных плошчаў раёна, з круга бяруць па 290 цэнтнераў.
Набліжаецца да паловы раён у капанні цукровых буракоў. Па апошніх дадзеных, салодкія караняплоды выкапаны на плошчы 290 гектараў ці 41% ад задання. Накапана 9 640 тон пры сярэдняй ураджайнасці 332 ц/га. У тым ліку ў ААТ “Неўскі-Агра” (вырошчваннем цукровых буракоў займаюцца дзве раённыя гаспадаркі) ураджайнасць расліны 379 ц/га, у ААТ “Міхалёўская Ніва” — 301 ц/га.
Працягваецца ўборка кукурузы на сілас. Усяго ўбрана 5 205 гектараў або 70% ад плану пры сярэдняй ураджайнасці зялёнай масы 220 ц/га. Пры гэтым найвышэшая ўраджайнасць яе дасягнута ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 350 ц/га. Другі па велічыні паказчык — у філіяле “Харчавік-­Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (300 ц/га), трэці — у “Гіганце” (293 ц/га). Вышэй за сярэднераённы паказчык, ураджай­насць таксама ў ААТ “Міхалёўская Ніва” — 244 ц/га і ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 226 ц/га.
Да ўборкі кукурузы на зерне прыступілі ў трох з шасці сельгасарганізацый, дзе сеялі расліну на гэтыя мэты: у філіяле “Харчавік-Агра”, адкрытых акцыянерных таварыствах “Саўгас Кісялевічы” і “Агракамбінат Бабруйскі”. Убрана, па апошніх дадзеных, 332 гектары ці 8% ад патрэбы. Як будзе складвацца ўраджайнасць — чытайце ў наступных выпусках нашай газеты.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем