Темы

«Глушанскі хутарок» чакае гасцей у суботу, 8 кастрычніка

«Глушанскі хутарок» чакае гасцей у суботу, 8 кастрычніка

Нагадаем, што традыцыйны рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» адбудзецца ў бліжэйшую суботу, 8 кастрычніка, у Цэнтры рамёстваў пас. Глуша.

Фестываль абяцае стаць сапраўдным святам для людзей, якіх прываблівае народная творчасць ва ўсіх яе выявах. А таксама — каго захапляюць шматлюддзе, гумар, жарты, гульні; хто любіць адкрываць для сябе новыя смакі ежы; хто мае патрэбу ў гародніне, садавіне ды іншай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Пачнецца «Глушанскі хутарок» з урачыстага адкрыцця. У праграме свята: работа пленэра па кераміцы і ганчарстве пад кіраўніцтвам народных майстроў Рэспублікі Беларусь Юрыя Боўды і Аляксандра Арлова, майстар-класы па абвары, малачэнні гліняных выбараў на адкрытым паветры; гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурсу беларускай песні «Люблю цябе, Белая Русь!»; конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў «Вяртанне да вытокаў»; культурна-забаўляльны конкурс «Хозяйка Глушанского хуторка 2022»; кірмаш-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчай прадукцыі; катанне на конях, поні і асле. А таксама работа тэматычных пляцовак, канцэрт калектываў мастацкай творчасці Бабруйскага раёна з удзелам гасцей фэсту і цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсаў. Для тых, хто жадае, аэраклуб ДТСААФ арганізуе аглядныя палёты над Глушай. Кошт — 30-50 руб.

Пачатак свята а 11-й гадзіне.

Последние новости

Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем