Темы

Вёска Пад’ясенка ў мінулым і сёння

Вёска Пад’ясенка ў мінулым і сёння

Здаецца, у самім слове з памяншальна-ласкальным значэннем “Пад’ясенка” (паходзіць ад назвы рэчкі Ясенка, каля якой заснавана) закладзена ўстаноўка, што паселішчу не быць маштабным. Вядома, што на пачатку 20-га стагоддзя (кніга “Памяць. Бабруйскі раён”) вёска належала да Гарбацэвіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерніі, на 16-ці яе дварах пражывала 134 чалавекі. Тады ж, у 1921 годзе, была адкрыта пачатковая школа.

Паводле перапісу 1926 года, вёска прыкметна разраслася: двароў павялічылася да 37, жыхароў — да 184. У 1934 годзе на вакольных землях быў створаны аднайменны калгас. Далей лёс вёскі падобны да лёсу іншых сельскіх населеных пунктаў, і не толькі Бабруйшчыны — урбанізацыя (узбуйненне гарадоў, перамяшчэнне ў іх сельскага насельніцтва) не абыйшла бокам ніводную. Што да Пад’ясенкі, то на пачатак 1997 года на той жа колькасці двароў, што і 70 год таму, люду пражывала ўтрая меней — 57 чалавек.

Цяперашняе

Прыкладна столькі ў Пад’ясенцы было і ў цяперашняе лета. Але гэта з дачнікамі — у асноўным, нашчадкамі колішніх гаспадароў, якія, маючы кватэры ў горадзе, прыязджаюць на бацькаўшчыну ранняй вясной і з’язджаюць толькі з халадамі, пасля збору ўраджаю. Ёсць дачнікі і не з мясцовых — аблюбавалі куточак за блізкасць да аграгарадка з сацыяльнымі дабротамі, газіфікаванасць і зручныя транспартныя зносіны. Знайшліся і тыя, хто вырашыў тут пусціць свае карані. Тых жа, хто ў Пад’ясенцы прапісаны і жыве пастаянна, — 19 чалавек на 10-ці дварах, усяго домаўладанняў — 52.
І, што дакладна не сустрэнеш у выміраючых вёсках, — будоўля! Дзе “з нуля”, а дзе для абнаўлення. “Вунь той прыгожы дом пабудаваў хлопец-бабруйчанін, сур’ёзны такі, гаспадарлівы чалавек і збіраецца жыць тут круглы год”, — з гонарам за вёску расказваюць стрэчныя мясцовыя.
Крамаў ды іншых аб’ектаў сацкультбыту ў Пад’ясенцы няма і зроду не было: рукой падаць да аграгарадка Леніна. Суседні населены пункт настолькі блізка, што ўзнік­лыя на яго ўскрайку пры забудове аграгарадка дамы выпадковаму чалавеку нават не зразумець, да якой вёскі належаць. Але без прадуктаў ды іншага неабходнага ў Пад’ясенцы не застанешся, нават калі ты надта састарэлы ці абмежаваны ў дзеяннях: літаральна штодня наведваюцца аўталаўкі.
Аўтамабіль такога прызначэння стаў першым, які мы засталі, наведаўшыся ў вёску. А першымі субяседніцамі — пакупнікі крамы на калёсах сёстры Марына і Ядзвіга.

Сёстры Марына Бахурава і Ядзвіга Клакевіч

— Нам тут проста шыкоўна, — ва ўнісон кажуць Марына Францаўна Бахурава і Ядзвіга Францаўна Клакевіч, у дзявоцтве — Наркевічы. У двары Ядзвігі Францаўны (спадчына бацькоў) сустракаем трэцюю, найстарэйшую з сясцёр — Рэгіну Францаўну. Жанчыны-пенсіянеркі прыехалі ў вёску ранняй вясной, адпачываюць ад гарадскога шматлюддзя. Прычым, Марына Францаўна — асобна, у колішнім доме цёткі, які яны з мужам аднавілі і дабудавалі, засталіся апошнія работы па добраўпарадкаванні, чым Аляксандр Іванавіч і займаецца. Усяго праз некалькі дамоў ад Бахуравых жыве на пастаяннай аснове іх сын з сям’ёй. Паблізу набыла хату пад летнік дачка.

Аляксандр Бахураў

— Так што ўсе мы тут бачымся штодня, дапамагаем адно аднаму — што можа быць лепей, — эмацыйна кажа Марына Францаўна, паказваючы дабудаваныя пакоі з новай грубкай-печчу, з ваннай, зай­здроснай нават для гараджан, дагледжаную тэрыторыю двара і грады з ураджаем.
“Мы ніколі ў жыцці не сварыліся, тым болей з-за нерухомасці, і не разумеем тых, хто з-за бацькоўскай хаты парывае адносіны. Мы вышэй гэтага”, — адзначае Рэгіна Францаўна. А сястра Ядзвіга надта сакрушаецца, што мы наведаліся не пад канец тыдня, калі прыгажосць у яе двары: кветкі ды рэдкае для мясцовасці кустоўе адцяняе роўна падстрыжаная трава. Але і без таго відаць, што пра спадчыну, дзе ў шчасці і згодзе на працягу 60 год пражылі бацькі-даўгажыхары субяседніц, тут клапоцяцца.
Ад жанчын даведаліся, што Пад’ясенка на дзве трэціх жыхароў — каталіцкая, адкуль і рэдкія для мясцовасці імёны сясцёр. Што тутэйшае прозвішча Голуб якраз у прадстаўнікоў гэтай канфесіі. Што ў школу некалі хадзілі не Ленінскую (яе не было), а ў Ізюмава і Сычкава.
— Цяпер нават страшна уявіць, як гэта мы, першаклашкі, хадзілі ў такую далеч пешшу, кіламетры тры. Раніцай, асабліва ўзімку, збіраліся ўсе на ўскрайку вёскі і дружна ішлі і малыя, і старэйшыя. Назад ісці было страшней, бо не гуртам: урокаў ва ўсіх было па-рознаму.
Згадалі жанчыны і славутую зямлячку Алену Голуб ці, як яе клікалі па мужу мясцовыя — бабулю Стасіху, якая ў вайну выратавала савецкага лётчыка. Немцы самалёт збілі, а лётчык катапультаваўся. Жанчына яго хуценька перапранула, і сталі яны тушыць машыну. Той чалавек прыязджаў да Стасіхі пасля вайны, прывозіў падарункі.
Вікіпедыя падказала і яшчэ некалькі фактаў пра вёску. У Пад’ясенцы жылі дзядуля і бабуля славутага ў свой час футбаліста, майстра спорту міжнароднага класу, чэмпіёна СССР 1982 года Аляксандра Пракапенкі. Адсюль родам Іван Антонавіч Голуб — доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, дырэктар РУП “Інстытут лёну”.
Леаніда Мікалаеўна Мароз (мясцовыя клічуць Аленай), як і большасць жыхароў Пад’ясенкі — каталіцкай веры, але прызнае, як кажа, “і тое, і гэтае”. Бацькі субяседніцы былі тутэйшымі, праўда, часова вёску, як і яна сама, пакідалі. Вярнуліся ў пачатку 90-х. Леаніда Мікалаеўна даглядае магілу матулі на могілках у Ізюмава, а разам і іншыя, чые родныя звяртаюцца за дапамогай ці ў каго іх няма. З усёй адказнасцю ставіцца яна і да ўскладзеных на сябе абавязкаў па ўтрыманні “каплічкі”. За ахвяраваныя і ўласныя сродкі добраўпарадкавала падыход да святога, як кажа, месца, набыла паклонныя крыжы ды іншае неабходнае, уласнаручна майструе кветкі для ўпрыгожання збудавання.

Леаніда Мароз

Да таго ж яна — выдатная агародніца, на ўчастку ды ў садзе чаго толькі не ўбачыш! “Чалавек жыве, каб нястомна працаваць”, — упэўнена Леаніда Мікалаеўна. Шлях да Ізюмава, дзе часта бывае, няблізкі, але ў памочніках жанчыны веласіпед, добры настрой і пазітыўнае стаўленне да жыцця. Пры гэтым Леаніда Мароз не перастае здзіўляцца тымі, хто на пагосце родных дапускае запушчэнне. Падзялілася і рэцэптам, як ад пустазелля надоўга пазбавіцца: “Бярэце 10-11 бутэлек “Белізны”, столькі ж уксусу і 2 пачкі марганцоўкі. Усё гэта размяшаць і нанесці палівачкай на зямлю, якую плануеце ачысціць, папярэдне прапалоўшы яе ад непатрэбнай расліннасці”.
Паважаны на вёсцы чалавек — Віктар Віктаравіч Голуб. Ад фотаздымка пажылы мужчына адмовіўся, а вось пагутарыць з карэспандэнтам — з задавальненнем. У Пад’ясенцы Віктар Віктаравіч нарадзіўся і жыў да службы ў войску. Зноўку на малую радзіму вярнуўся ўжо пенсіянерам. Працоўная ж біяграфія субяседніка звязана з медыцынай — быў урачом адной з медустаноў Пухаўшчыны Мінскай вобласці. Віктар Віктаравіч цэніць у людзях сціпласць, і сам, як кажа, стараецца жыць такім чынам. Цяпер па хатняй гаспадарцы састарэлым людзям (пражывае з жонкай) двойчы на тыдзень дапамагае сацыяльны работнік, выкананнем абавязкаў якога Голубы задаволены.
“А як жа па-іншаму, — уступае ў размову сацработнік Алена Віктараўна Белавусава, не адрываючыся ад мыцця вокнаў хаты. — Мы ж мясцовыя, я вырасла на вачах Віктара Віктаравіча. Хіба магу да яго ставіцца па-іншаму.” Але ж гаспадар заўважае, што знаёмства тут ні пры чым. Усё залежыць ад чалавека, яго характару, прыродных і прывітых якасцяў. І як доктар падзяліўся ўласным рэцэптам моцнага здароўя: “Галоўнае, з дабрынёй ставіцца да людзей, і яны будуць адказваць тым жа. Важна — не зайздросціць, не сварыцца, быць ветлівым з усімі, праяўляць міласэр­насць, ставіцца да іншых так, як хацелі б, каб ставіліся да вас. Любіць адно аднаго”. Прыемна таксама было пачуць, што Віктар Віктаравіч чытае нашу газету і завочна ведае ўсіх аўтараў, гэтак жа, як і мясцовыя навіны.
Жыхар усё той жа вуліцы Цэнтральнай Аляксандр Курыльчык разам з жонкай і двума дарослымі дзецьмі трымае прыватную падсобную гаспадарку, якая, як кажа, не дазваляе пакуль адкласці грошай пра запас, але дае магчымасць жыць, мець усё неабходнае. Шэсць дойных кароў і маладняк, не лічачы птушку і кралёў, — арсенал, які патрабуе штодзённага клопату і догляду. Пакупнікоў далёка шукаць не даводзіцца: натуральная прадукцыя па таннейшай, чым на базары, цане добра разыходзіцца сярод мясцовых. Турбот па гаспадарцы ў Курыльчыкаў шмат, але гэтая работа членаў сям’і задавольвае, трымае ў жыццёвым тонусе. Не да хвароб і філасофстванняў, калі ў клеці жывёла і яе трэба своечасова накарміць, напаіць, падаіць і з атрыманай прадукцыяй управіцца (даста­віць да пакупніка). Патрэба ў натуральнай ежы, па словах Аляксандра, велізарная, таму ў планах — гаспадарку пашырыць. Галоўнае — не падманваць людзей, не дазваляць зніжэння якасці прадукцыі, не “задзіраць” цану.

Аляксандр Курыльчык

У доме субяседнік жыве бацькоўскім, але абноўленым. Як прыйшоў да нетрадыцыйнага для сучаснай вёскі занятку? Кажа — з-за здароўя. Працаваў у мясцовай сельгасарганізацыі на зернетоку. А пасля перанесеных аперацый на спіне і звязанымі з гэтым нязручнасцямі занятак вырашыў зрабіць больш “хатнім”. Асноўны клопат людзей, якія трымаюць на ўласным падворку рагулю, не кажучы пра шэсць, — сена на зіму. Але і гэтае пытанне для субяседніка вырашальнае: заключае дамову з мясцовым прыватнікам.
…Пакідаем Пад’ясенку з упэўненасцю, што жыццё тут будзе працягвацца і надалей. Тым болей, што сельвыканкамам падрыхтаваны ўчасткі пад забудову. З даб­рот старшыня Зінаіда Трубачка называе газіфікацыю вёскі, зручнасць транспартных зносін, блізкасць да аграгарадка, лес і возера непадалёку. А яшчэ — ветлівасць і гаспадарлівасць жыхароў, улюбёных у малую радзіму, упарта намераных не даць вёсцы згаснуць.


Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024