Падчас раённых “Дажынак” на базе амбулаторыі ўрача агульнай практыкі будзе працаваць медыцынская пляцоўка
Па інфармацыі УЗ “БГП №2”, падчас раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2022”, які пройдзе 30 верасня ў Вялікіх Бортніках, на базе амбулаторыі ўрача агульнай практыкі аграгарадка будзе працаваць медыцынская пляцоўка.
Мясцовыя жыхары і госці свята змогуць атрымаць бясплатную кансультацыю ўрачоў — неўролага, ЛОРа, акуліста, кардыёлага, эндакрынолага, а таксама зрабіць ультра-гукавое абследаванне ўнутраных органаў.
Пачатак работы медыцынскай пляцоўкі а 12-й гадзіне.