Дзень народнага адзінства святкуюць ва ўстановах культуры
Дзень народнага адзінства не прайшоў незаўважаным ні ў адной раённай арганізацыі. На свята актыўна адгукнуліся установы Цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна, наладзіўшы для дарослых і маленькіх вяскоўцаў кніжныя выставы, выставы вырабаў і малюнкаў, круглыя сталы, віктарыны дыспуты на тэму дзяржаўнага свята, шмат дзе прайшлі канцэрты.
У Туголіцы, да прыкладу, канцэртную праграму, прысвечаную дзяржаўнаму святу, пад назвай “Мы за адзіную, незалежную Беларусь” наладзілі сумеснымі намаганнямі мясцовыя сельскі Дом культуры і клас Дзіцячай школы мастацтваў — мерапрыемства прайшло 15 верасня ў СДК.
Падчас канцэрта прагучала шмат песень і інструментальных кампазіцый, прысвечаных роднай зямлі. Дзеці з захапленнем гаварылі пра тое, як ганарацца Радзімай, якая наша Беларусь прыгожая і непаўторная, багатая на вытворчасці, што пастаўляюць прадукцыю ў розныя краіны свету. Пра створаныя ў краіне шырокія магчымасці для дзяцей і моладзі развівацца, пра дзейнасць грамадскіх арганізацый “БРСМ” і “БРПА”, пра цёплыя, сямейныя адносіны ў школе. Згадалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, памяць пра якіх ушаноўваюць не толькі на словах. Падзяліліся тым, якую шчырую любоў адчуваюць да куточка, дзе нарадзіліся і жывуць.