Дабро аб’ядноўвае!
Сёння, напярэдадні Дня народнага адзінства, піянеры дружыны імя Валі Коціка Туголіцкай сярэдняй школы — навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Лідар” (педагог Алена Смарчок) Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна ў рамках дабрачыннай акцыі “КЛАСная гульня” наведаліся ў Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу.
Піянеры ўручылі яе маленькім пацыентам сабраныя дружынамі раёна настольныя гульні, галаваломкі, пазлы ды канцылярскія прыналежнасці. Усё гэта збіралі, каб парадаваць маленькіх пацыентаў бальніцы, а значыць — пасадзейнічаць іх выздараўленню, вучні, іх бацькі і педагогі.
Арганізатар акцыі — раённы Савет ГА “БРПА” шчыра дзякуе усім, хто прыняў удзел у гэтай дабрачыннай справе.
“Шаноўныя дарослыя, ваш прыклад, ваш актыўны ўдзел у справе міласэрнасці дазволіць набыць нашым дзецям такія каштоўныя якасці як любоў, спагада і сяброўства. Дабро аб’ядноўвае. А ў адзінстве — наша моц”, — адзначылі ў раённай піянерскай арганізацыі.
Ул. інф.