Темы

Будзем з кукурузным сіласам

Будзем з кукурузным сіласам

Уборка кукурузы на сілас для жывёлы — адзін з асноўных вераснёўскіх клопатаў раённых сельгасвытворцаў. Дадзенай справай заняты ўсюды, дзе сеялі расліну на гэтыя мэты. З агульнараённага клінка, па да­дзеных на раніцу ўчарашняга дня, убрана 2200 гектараў ці 43% ад неабходнага. Ураджайнасць зялёнай масы ў сярэднім 220 ц/га, у асобных гаспадарках — прыкметна вышэйшая. Да прыкладу, у СВК “Гігант” — 416 ц/га, у ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 361.

Актыўна нарыхтоўваюць высокаэнергетычны корм, стараючыся максімальна захаваць пажыўнасць кукурузнай масы, у ААТ “Міхалёўская Ніва”, дзе, па апошніх дадзеных, убрана 208 гектараў ці 21% ад неабходнага пры ўраджайнасці зялёнай масы 326 ц/га.
На полі непадалёк Іванаўкі, дзе мы ў канцы мінулага тыдня пабывалі, гэтай работай займаўся Іван Уладзіміравіч Макееў на “КВК-800”. Другая такая ж
адзінка тэхнікі (кіруе Мікалай Іванавіч Канавалаў) спатрэбілася для здрабнення саломы, якой рэгулююць вільготнасць корму ў траншэі. Неабходнасць у гэтым, па словах галоўнага агранома Сяргея Мікалаевіча Мартынчыка, узнікла з-за павышанай вільготнасці кукурузнай масы. Перавозкай ураджаю займаліся вадзіцелі Леанід Уладзіміравіч Шкрадзюк, Леанід Пятровіч Шынкарэнка і Сяргей Анатольевіч Шырокі. Трамбоўкай у траншэі паблізу мехдвара аграгарадка — Ігар Мікалаевіч Фралоў на “Амкадоры-432”.
Асаблівая ўвага ў “Міхалёўскай Ніве”, як і любой іншай гаспадарцы на гэтую пару, да сяўбы азімых (ячменю і пшаніцы тут пасеяна 369 гектараў ці 16% ад неабходнага). Тым болей што адвялі сёлета пад іх плошчу значна большую, чым у мінулым годзе (2600 га супраць 1500 га). Адначасова з сяўбой пракладваюць ворыва пад азімыя, рыхтуюць глебу, уносяць мінеральныя ўгнаенні. На гэтых работах заняты Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч на трактары “МТЗ-3022” з сеялкай “Рабэ” і Іван Васільевіч Канавалаў на “МТЗ-1221” з агрэгатам “СПУ-6”. Прычым, ворывам і падрыхтоўкай глебы займаюцца ў дзве змены.

З іншых спраў у “Міхалёўскай Ніве” — уборка цукровых буракоў (убрана 13% ад патрэбы пры ўраджайнасці караняплодаў 350 ц/га); заканчэнне нарыхтоўкі сена — на гэтым этапе яго зво­зяць спрэсаваным з сенажацяў; прэсаванне і звозка з палёў саломы. “На месцы не стаім, вядзем усе неабходныя работы”, — кажа дырэктар ААТ “Міхалёўская Ніва” Андрэй Мікалаевіч Сцяпанаў.
Зрэшты, у цэлым па раёне (да­дзеныя райсельгасхарчу) азімыя расліны пасеяны на плошчы 2277 гектараў, што складае 23% ад плану, і гэтая работа працягваецца.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем