Темы

БРСМ заклікаў да адкрытай размовы

БРСМ заклікаў да адкрытай размовы

Прадстаўнікі Бабруйскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” сустрэліся сёння з актывам пярвічнай арганізацыі “БРСМ” і старшакласнікамі Хімоўскай сярэдняй школы ў сценах навучальнай установы, пагутарылі пра Дзень народнага адзінства, які ў Беларусі адзначаць у бліжэйшую суботу.

Падчас “адкрытага дыялогу” з вучнямі абмеркавалі гісторыю ўзнікнення свята, значэнне яго для нашай дзяржавы і кожнага з нас. Была засяро­джана ўвага на тым, што 17 верасня для Беларусі — надзвычай значная дата: у гэты дзень 1939 года наш народ стаў адзіным.
— Вучні праявілі жывы інта­рэс да тэмы, актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, задавалі пытанні, рабілі абагульненні, — адзначыў першы сакратар Бабруйскага райкама ГА “БРСМ” Сяргей Сарокін.
Таксама падчас мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, у тым ліку на тэрыторыі Баб­руйскага раёна, удзел членаў школьнай “пярвічкі” ў шматлікіх праектах раённай моладзевай арганізацыі.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Как законно вернуть товар продавцу: сроки, чеки, бирки и упаковка

18 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Чтобы отдых у воды не обернулся трагедией

18 июля 2026
Читать новость
Официально

Аграрии Беларуси намолотили первый миллион тонн зерна

18 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Как не заблудиться в лесу: советы спасателей

18 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 18 июля: до +28°С и много солнца

18 июля 2026
Читать новость
Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем