Бабруйская раённая дзіцячая школа мастацтваў ладзіла канцэртныя праграмы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства

На працягу ўсяго тыдня Бабруйская раённая дзіцячая школа мастацтваў ладзіла канцэртныя праграмы, выставы творчых работ навучэнцаў мастацкага аддзялення, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. 

Так, у аграгарадку Вялікія Бортнікі ў гэтых мэтах 15 верасня адбыўся канцэрт “Пад небам адзіным”.

Навучэнцы Дзіцячай школы мастацтваў выканалі інструментальныя нумары на піяніна, цымбалах, гітары, балалайцы. Яскравыя нумары салістаў-вакалістаў, а таксама вакальнага ансамбля гледачы сустракалі і праводзілі дружнымі апладысментамі. Канцэрт атрымаўся разнастайным і ў музычным плане, і па зместу. Падарыў прысутным цікавыя хвіліны адпачынку, добры, святочны настрой.  

Канцэрты да дзяржаўнага свята прайшлі таксама у іншых філіялах Дзіцячай школы мастацтваў. Падчас іх навучэнцы школы дарылі сваёй публіцы лепшыя нумары. Гледачы цёпла віталі кожны выхад юных артыстаў на сцэну. Для іх і для выканаўцаў гэтая творчая падзея была адной з найярчэйшых.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.