Уборка збажыны набірае абароты

Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама Віктар Садоўскі, па стане на ўчарашні дзень збажына і зернебабовыя расліны ў раёне былі ўбраны на плошчы 3 368 гектараў або 26% ад плану, намалочана 10 435 тон зерня пры сярэдняй ура­джайнасці 31 ц/га.

Найвышэйшая ўраджайнасць на гэтую пару ў ААТ “Неўскі-Агра” — 49 ц/га, другі па велічыні паказчык у хлебаробаў ААТ “Міхалёўская Ніва” — 40 ц/га, трэці ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 39 ц/га.

У стадыі завяршэння ўборка азімага рапсу: убрана 2 504 гектары плошчаў ці 95% ад неабходнага. Намалот масланасення склаў 4 031 тону, сярэдняя ўра­джайнасць — 16 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці на рахунку СВК “Гігант” — 27,5 ц/га, другі па велічыні — у “Варатыні” (20,3 ц/га), вышэй за сярэднераённы паказчык таксама ў “Міхалёўскай Ніве” (17 ц/га).
Працягваецца нарыхтоўка травянога корму для жывёлы. Сена маецца 4 651 т або 56% ад задання, сенажу — 82 610 т ці 107% да задання. Такім чынам, усяго ў раёне на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 14,2 цэнтнераў кармавых адзінак. Болей іншых — у ААТ “Саўгас Кісялевічы” (29,2 ц к. адз.). Далей па шкале зніжэння філіял “Харчавік-Агра” (21,4 ц к. адз.), ААТ “Міхалёўская Ніва” — 16,9 ц к. адз. Адстаюць ад задання па нарыхтоўцы травянога корму філіял “Варатынь”, дзе пакуль маецца 7,2 ц к. адз. (-1,2 ц к. адз. да мінулагодняга ўзроўню), а таксама ААТ “Неўскі-Агра” — на гэтую пару на ўмоўную галаву тут нарыхтавана 11,9 ц к. адз., што на 1,2 ц к. адз. меней, чым на адпаведны перыяд мінулага года. Гэта работа працягваецца.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.