Уборка збажыны ў раёне працягваецца
Клінок збожжавых і зернебабовых, які належаў да ўборкі, упэўнена змяншаецца. Па апошніх дадзеных, убрана 6 818 гектараў або 54% ад неабходнага. Намалочана 21 374 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 31 цэнтнер з гектара.
Пры гэтым найвышэйшая ўраджайнасць дасягнута хлебаробамі СВК “Гігант” — 82 ц/га. Другі па велічыні паказчык у ААТ “Неўскі-Агра” — 46 ц/га. Апошняму нязначна ўступае ААТ “Міхалёўская Ніва” — 43 ц/га. Вышэй за сярэднераённы паказчык ураджайнасці зерня таксама ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 37 ц/га.
У радзе сельгасарганізацый уборка збожжавых і зернебабовых у стадыі завяршэння. Гэта датычыцца ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, дзе на ўчарашні дзень было ўбрана 98% плошчаў, і філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (80%).
Актыўна вядзецца пастаўка новага ўраджаю ў лік дзяржзаказу. Даведзены раёну план у 2 540 тон зерня выкананы больш чым напалову — пастаўлена 1 500 тон.
Адначасова з уборкай хлябоў у сельгасарганізацыях рыхтуюцца да сяўбы азімых, у прыватнасці, рапсу, працягваюць нарыхтоўку травянога корму для жывёлы.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.