У раёне праходзяць Дні жывёлавода
У сельгасарганізацыях раёна працягваецца практыка правядзення Дзён жывёлавода, падчас якіх вырашаюцца вытворчыя і не толькі пытанні, ставяцца задачы на бліжэйшую перспектыву. Удзел у мерапрыемствах прымаюць прадстаўнікі райсельгасхарчу, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты жывёлагадоўчай галіны гаспадарак.
Да прыкладу, у ААТ “Міхалёўская Ніва” Дзень жывёлавода прайшоў сёння на малочна-таварных фермах Плёсы і Воўчая Гара. Калектывы наведалі дырэктар сельгасарганізацыі Алена Пацыенка, намеснік дырэктара Яўген Бакач, галоўны заатэхнік Ніна Крычко і эканаміст Вераніка Генералава.
Абмеркавалі вытворчыя пытанні, (у цэлым па гаспадарцы вытворчасць малака, па стане на раніцу сённяшняга дня, склала 117,8% да ўзроўню мінулага года), засяродзілі ўвагу на праблемных — у прыватнасці выкананні тэхналагічных рэгламентаў вытворчасці малака і вырошчвання жывёлы, узнаўлення статка, своечасовага лячэння жывёлы. Не абмінулі пытанні санітарнага стану малочна-таварных аб’ектаў, добраўпарадкавання тэрыторый ферм. Алена Пацыенка дала тлумачэнне адносна развіцця арганізацыі ў выніку пераходу ў давернае кіраванне “БНБК-Агра”, што асабліва цікавіла калектыў. Устаноўка, як адзначыла, папярэдняя — нарошчванне аб’ёмаў сельгасвытворчасці, ад чаго будзе залежаць заробак у галіне.
Алена КАРПЕНКА.