У Бабруйскім раёне прывіталі першага вадзіцеля-тысячніка

Другі год запар ім становіцца вадзіцель ААТ “Неўскі-Агра” Мікалай Крусір, які па стане на раніцу сённяшняга дня на аўтамабілі МАЗ 551142 перавёз ад камбайна 1015,7 тон зерня збажыны і рапсу.

Павітаць Мікалая Усеваладавіча з гэтай нагоды, падзякаваць і пажадаць здароўя і далейшых поспехаў на поле гаспадаркі наведаліся першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў, старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль, кіраўнік гаспадаркі Алі Ахмедаў і галоўныя спецыялісты ААТ “Неўскі-Агра”.

— Якім бы спрытам не валодала моладзь — перамога на баку вопыту, — адзначыў, уручаючы каштоўны падарунак, Аляксей Жураўлёў. Ён выказаў шчырыя словы вадзіцелю-перадавіку за працу і заўважыў, што раён ганарыцца сваімі героямі жніва.  

Выказаўшы Мікалаю Крусіру цёплыя словы прызнання за працу, Надзея Дудаль уручыла яму Ліст удзячнасці ад райкама галіновага прафсаюза, майку і кепку з лагатыпам “Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу”, Віталь Сідзюк — ганаровы вымпел і значок “1000 тон”, які тут жа закрасаваўся на кабіне МАЗа. Словы падзякі вадзіцелю-тысячніку і ўзнагароду адрасавалі таксама дырэктар сельгасарганізацыі Алі Ахмедаў і лідар прафсаюзнай “пярвічкі” Марына Парахненка.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.