Падрыхтоўка да вучэбнага года — на кантролі мясцовай улады
У дні падрыхтоўкі да новага навучальнага года старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі і старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян наведваюцца ва ўстановы адукацыі, сочаць за ходам работ, рашэннем тых задач, якія былі пастаўлены папярэдне і выкананнем якіх займаюцца кіраўнікі ўстаноў адукацыі сумесна з педагагічнымі работнікамі.
Прадстаўнікі ўлады нацэльваюць на своечасовае пазбаўленне ад недахопаў. Сочаць, каб для дзяцей былі створаны камфотныя ўмовы навучання і выхавання, у прыватнасці, каб памяшканні сустрэлі хлопчыкаў і дзяўчынак светлымі і прыгожымі, тэрыторыя — добраўпарадкаванай, каб былі прадпрыняты ўсе неабходныя меры бяспекі.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.