Камісія па занятасці працавала ў Варатынскім сельвыканкаме

Колькі часу чалавек не працуе? Што стала прычынай звальнення яго з апошняга месца работы? За што жыве? Якую спецыяльнасць і інтарэсы мае? Гэтыя і іншыя пытанні задавалі жыхарам Варатынскага сельсавета, якія не заняты ў эканоміцы краіны, хоць і знаходзяцца ў працаздольным узросце, члены пастаянна дзеючай раённай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, пасяджэнне якой адбылося ў апошні працоўны дзень мінулага тыдня.

Удзельнікамі камісіі сталі старшыня Геворг Мелканян, сакратар Юлія Гук, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Стэльмак, намеснік начальніка Міністэрства па падатках і зборах па Бабруйскаму раёну Канстанцін Новікаў, начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марыя Дземідовіч, старшыня сельвыканкама Уладзімір Вяроўкін, ад асноўнага на тэрыторыі сельсавета наймальніка (філіяла”Варатынь” ААТ “БЗТДіА”) — спецыяліст аддзела кадраў Марына Чарнова.  

Усяго ў спісе непрацуючых Варатынскага сельсавета значыцца болей за 30 жыхароў. З кожным, хто прыйшоў на камісію, праведзена індывідуальная размова, чалавеку прапанаваны маючыя вакансіі, даведзены патрабаванні і ўмовы работы па іх, а таксама алгарытм дзеянняў на шляху да таго, каб вакансію заняць. Тым, хто ў спісе значыцца, але, са слоў родных, на пасяджэнне не з’явіліся, бо працаўладкаваны за межамі краіны, прыйдзецца прадаставіць дакументы па пацверджанні апошняга.  

Між тым, складанасць выклікаюць грамадзяне, якія ў аграгарадку і навакольных вёсках прапісаны, але не жывуць там. Пытанні да іх не толькі па занятасці, але і па ўтрыманні домаўладанняў у належным стане, аплаце зямельнага і іншых падаткаў. Мясцоваму сельвыканкаму ў сувязі з гэтым   рэкамендавана ўзмацніць работу па ўзаемадзеянні з такімі “пастаяннымі” жыхарамі, а разам і работу па вызначэнні месцазнаходжання тых, з кім кантант не ўстаноўлены.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на работу па працаўладкаванні вяскоўцаў, якія ад гэтага наўмысна ўхіляюцца, у тым ліку па прычыне п’янства. Растлумачаны іх статус і наступствы, калі чалавек не стане на шлях выпраўлення.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.  

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.