І зноў у раёне вадзіцель-тысячнік

Сённяшні дзень у Бабруйскім раёне азнаменаваўся яшчэ адным вадзіцелем-тысячнікам. І зноў перавезеная тысяча зерня на рахунку вадзіцеля з ААТ “Неўскі-Агра”. На гэты раз — Вячаслава Васільевіча Балыкі!

Пакінуць падзею без увагі ў раёне, вядома ж, не змаглі. У гэты дзень старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзея Дудаль і вядучы дзяржінспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Лаўрыненка, а таксама кіраўнік сельгасарганізацыі Алі Ахмедаў паціскалі “тысячніку” руку — дзякавалі за працу, высокія вытворчыя паказчыкі і ўручалі падарункі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.