Пасяджэнне ў Бабруйскім лясгасе: увага — да пытанняў аховы працы

На базе Бабруйскага лясгаса сёння праходзіць пасяджэнне галіновай камісіі па ахове працы. Узначальвае пасяджэнне намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Крэч, удзельнічаюць прадстаўнікі галіны ўсёй краіны, у тым ліку галоўныя інжынеры і інжынеры па ахове працы дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў абласцей, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты асобных.

— Гэта планавае мерапрыемства. Камісіі па ахове працы мы праводзім не радзей за адзін раз у квартал. Асноўная мэта — мінімізацыя няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Сёння мы разумеем, дзе нам трэба працаваць — найбольшая ўдзельная вага няшчасных выпадкаў звязана з работай на лесасеках, на іх прыходзіцца больш за 60 працэнтаў ад няшчасных выпадкаў, якія здарыліся на вытворчасці. Таму на гэта і робім ухіл. Стаіць задача не проста зменшыць — лік няшчасных выпадкаў апошнім часам у нас і так скрачаецца — выйсці на нулявы траўматызм. І сёння мы распрацуем дадатковыя мерапрыемствы для гэтага, — адзначыў Уладзімір Крэч.

У Бабруйскім лясгасе члены камісіі наведалі клас па ахове працы, рамонтна-механічныя майстэрні, азнаёміліся з работай спецыялістаў па ахове працы. У дрэваапрацоўчым цэху “Даманова” азнаёміліся з арганізацыяй бяспечнай работы падчас дрэваапрацоўкі і арганізацыяй тэхналагічнага працэсу сушкі піламатэрыялаў. На лесасецы Мірадзінскага лясніцтва, дзе таксама пабывалі, — з арганізацыяй бяспечнай работы па нарыхтоўцы драўніны.

Перш чым падвесці вынікі пасяджэння галіновай камісіі па ахове працы, госці ўсклалі кветкі да мемарыяла “Курган Славы” ў в. Сычкава.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.