Темы

Камісія па садзеянні занятасці працавала ў Вішнёўцы

Камісія па садзеянні занятасці працавала ў Вішнёўцы

Пастаянная раённая камісія па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва працавала на тыдні на базе Вішнёўскага сельвыканкама.

Дапамагчы вяскоўцам працаўладкавацца, вывучыцца  дзеля гэтага новай прафесіі або стаць, калі ёсць падстава і жаданне, самазанятым, прыехалі старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў — ён жа ўзначальвае камісію —  Геворг Мелканян, сакратар камісіі Юлія Гук, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Наталля Пясоцкая, начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Алеся Стэльмак, в. а. старшыні сельсавета Сяргей Бусел, прадстаўнікі раённай інспекцыі па падатках і зборах, раённага аддзела ўнутраных спраў, Бабруйскага лясгаса.   

Людзей на камісію прыйшло нямала. Не толькі вішнёўцы, але з Даманова, Стасеўкі. Прычыны, што прывялі грамадзян на лаву шукальнікаў занятасці, агучваліся розныя.  Да прыкладу, 45-гадовы жыхар Даманова, займаючыся хатняй гаспадаркай, дапамагае ў гэтым іншым. Каб пацвердзіць свой статус, выказаў намер аформіць самазанятасць. Стаць самазанятым — такі шлях абраў для сябе на бліжэйшы час таксама жыхар Вішнёўкі Канстанцін, і прадстаўнік падатковай інспекцыі Алена Жукава тут жа дапамагла з афармленнем замовы на гэта. Жыхарка Вішнёўкі Тамара без працы (афіцыйнага працаўладкавання) адзін год. Да гэтага больш за тры дзясяткі год адпрацавала на “Птушкафабрыцы Вішнёўка”, яшчэ тры гады была за сацыяльнага работніка. Цяпер жанчына займаецца хатняй гаспадаркай і чакае (засталося два месяцы) пенсію па ўзросце, якую заслужыла. Валянціна, якой 55 і за плячыма таксама не адзін дзясятак год на птушкафабрыцы, на камісію прыйшла, каб патлумачыць, што ўжо працаўладкавалася. Каб выключыць жанчыну са спісу беспрацоўных, ёй рэкамендавана як найхутчэй прадаставіць даведку пра гэта. Дакументы, якія пацвярджаюць афіцыйнае працаўладкаванне ў Райсійскай Федэрацыі, запрасілі і ў жыхара Вішнёўкі Аляксандра.

Не абыйшлося на камісіі без тых, каму стабільны заробак не “пагражае” — ва ўсялякім разе ў бліжэйшы час — з-за павышанага інтарэсу да гарэлкі. Гэтай катэгорыі грамадзян члены камісіі патлумачылі шкоду ад паразітавання на грамадстве, парэкамендавалі задумацца пра жыццё “на пенсіі” без пенсіі, знайсці сілы перайначыць сітуацыю. Ці прыслухаюцца грамадзяне да парад, пакажа наступнае пасяджэнне ў Вішнёўцы. Ва ўсялякім разе камісія трымае на кантролі кожнага беспрацоўнага, хто здольны, але ўхіляецца рабіць унёсак на свой і краіны дабрабыт. Асобныя з іх, з-за злоўжывання алкаголем і наступствамі гэтага, апынуцца пад павышанай увагай участковага інспектара міліцыі.  

Алена КАРПЕНКА.   

Последние новости

Происшествия и безопасность

Безопасное лето: как вести себя у водоемов и на воде

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Бесплатные консультации малообеспеченных проведут 8 мая адвокаты Беларуси

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Хроника происшествий в Бобруйском районе

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Поощрение за выявление коррупции

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Горела баня в Старой Шараевщине

6 мая 2024
Читать новость
Общество

На сайте «Белавиа» теперь можно бронировать отели за рубежом

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе собака засунула голову в отверстие в бочке и застряла — помогли спасатели

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Министерство спорта и туризма совместно с АБФФ наметили пути развития футбола в стране

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Нагрузка делегатам, “военное время” в полях, воздушная проверка и пасхальная свеча. Итоги недели Президента

6 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Овнов ждет активная неделя, а Близнецов —перспективные проекты. Гороскоп на неделю с 6 по 12 мая

6 мая 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Стрелка вверх
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Стрелка вверх
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Стрелка вверх