Темы

І папрацаваць, і рубель атрымаць

І папрацаваць, і рубель атрымаць

Летняя занятасць школьнікаў прадугледжвае не толькі адпачынак і аздараўленне, але і магчымасць папрацаваць, і зарабіць грошай.

Узяўшы апошняе на ўзбраенне, на базе Варатынскай сярэдняй школы, пад эгідай Бабруйскага РК ГА “БРСМ”, стварылі працоўны сельскагаспадарчы атрад імя Героя Савецкага Саюза Сцяпана Фёдаравіча Шутава. Члены атрада — чатырнаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак 8-10-х класаў на чале з камандзірам атрада Аляксандрам Чарновым і педагогамі-суправаджатымі Міхаілам Аляксандравічам Рыняком і Святланай Паўлаўнай Белаградскай з задавальненнем займаюцца відавой праполкай пасеваў збажыны на палях філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, прывядзеннем у парадак складскіх памяшканняў для захавання зерня.

Сваё дзеянне атрад пачаў 6 ліпеня і будзе доўжыцца да 26-га гэтага месяца. Працягласць рабочага дня школьнікаў складае 4 гадзіны. За гэты час, вядома ж, можна і стаміцца, але настрой на працу, як нас запэўнілі, у школьнікаў выдатны, тым болей што наперадзе — заробная плата.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва Варатынскай СШ.

Последние новости

Общество

Оформить европротокол можно будет через мобильное приложение

6 сентября 2026
Читать новость
Общество

На Могилевщине проиндексированы чеки «Жилье»

6 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Летопись возрождения белорусской деревни». Вышла книга БЕЛТА к 30-летию «Дажынак»

6 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

В поселке Редкий Рог работники МЧС спасли женщину

6 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Проект «Ад падзела да адзінства». Часть 3

6 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко поздравил работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

6 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем