Бабруйскі раён прыступіў да жніва
Сёння ў Бабруйскім раёне пачалася ўборка збажыны.
Азімы ячмень — ураджай гэтай расліны традыцыйна здымаюць першым — убіраюць у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, ААТ “Неўскі-Агра” і філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”. Расліна пасеяна на плошчы 569 гектараў.
Усяго да ўборкі ў раёне, па дадзеных райсельгасхарчу, належыць 12700 гектараў збожжавых, у тым ліку 9300 га — азімых.
Ул. інф. Фота носіць ілюстрацыйны характар.