Темы

Бабруйскі раён прыступіў да ўборкі азімага рапсу

Бабруйскі раён прыступіў да ўборкі азімага рапсу

Азімы ячмень у раённых сельгасарганізацыях убраны. З 569 гектараў, што былі засеяны раслінай, намалочана 2510 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 45 цэнтнераў з гектара. Пры гэтым найвышэйшая ўраджайнасць дасягнута ў ААТ “Міхалёўская Ніва” — 68 ц/га, другі па велічыні паказчык у ААТ “Неўскі-Агра” (55 ц/га), трэці — у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 43 ц/га.

На тыдні раён прыступіў да ўборкі наступнай расліны — азімага рапсу. У гэтую работу ўключыліся практычна ўсе гаспадаркі. У цэлым да ўборкі належыць 2644 гектары. Убрана, па дадзеных райсельгасхарчу на сённяшнюю раніцу, 413 з іх, атрымана 593 тоны масланасення пры сярэдняй ураджайнасці 15 ц/га. Між тым, у гаспадарках ураджайнасць розніцца. У “Варатыні”, да прыкладу, з аднаго круга ўзялі 28,6 цэнтнераў, у “Міхалёўскай Ніве” — 19.

Працягваюцца работы па нарыхтоўцы травянога корму для грамадскай жывёлагадоўлі з траў другога ўкосу. Сенажу ўжо маецца 74913 тон ці 97% ад патрэбы, сена занатавана 3675 тон або 45% ад плану. У цэлым на ўмоўную галаву жывёлы травянога корму нарыхтавана 12,7 цэнтнераў кармавых адзінак пры патрэбе 28 ц к. адз. Наперадзе — працяг работ па нарыхтоўцы сена, закладка прыкладна 8 000 тон сенажу і 100 000 тон кукурузнага сіласу.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем