Корманарыхтоўка ў разгары
Чэрвень — традыцыйны час касавіцы і нарыхтоўкі травянога корму для жывёлы. Сёлетні — не стаў выключэннем. У касьбу траў першага ўкосу і нарыхтоўку сенажу і сена ўключыліся ўсе раённыя сельгасарганізацыі.
На гэтую пару, па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у раёне скошана каля 10 000 гектараў мнагалетнікаў. Прычым, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” з гэтай задачай цалкам справіліся, у ААТ “Саўгас Кісялевічы” працэнт скошанага складае звыш 70. Найменей ад задання (46%) скошана мнагалетняй травы на гэтую пару ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.
Калі гаварыць пра сянаж, то гэтага віду корму нарыхтавана ў раёне звыш 40 000 тон ці 55% ад неабходнага. Выканалі план па сенажы аграрыі “Харчавіка-
Агра” — нарыхтавалі 7 300 тон або 127% да задання. Найменшыя аб’ёмы да таго, што патрабуецца, у “Агракамбіната Бабруйскі” — 2 000 тон ці 17% і філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 4 050 тон або 31%.
Актыўна вядуцца адпаведныя гэтай пары работы па доглядзе пасеваў. У прыватнасці, хімпраполка кукурузы ад пустазелля (праведзены на плошчы звыш
9 000 гектараў ці 80% ад плану), завяршаецца другая хімпраполка цукровых буракоў — апрацавана 540 гектараў, што складае болей за 90% ад задання.
І, вядома ж, раён усебакова рыхтуецца да адказнай сельскагаспадарчай кампаніі года — жніва. Асабліва ўвага надаецца падрыхтоўцы зернеўборачных камбайнаў. Традыцыйна ўборку збажыны плануецца пачаць з азімых — ячменю і рапсу.
Алена КАРПЕНКА.