Темы

Корманарыхтоўка ў разгары

Корманарыхтоўка ў разгары

Чэрвень — традыцыйны час касавіцы і нарыхтоўкі травянога корму для жывёлы. Сёлетні — не стаў выключэннем. У касьбу траў першага ўкосу і нарыхтоўку сенажу і сена ўключыліся ўсе раённыя сельгасарганізацыі.

На гэтую пару, па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у раёне скошана каля 10 000 гектараў мнагалетнікаў. Прычым, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” з гэтай задачай цалкам справіліся, у ААТ “Саўгас Кісялевічы” працэнт скошанага складае звыш 70. Найменей ад задання (46%) скошана мнагалетняй травы на гэтую пару ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.
Калі гаварыць пра сянаж, то гэтага віду корму нарыхтавана ў раёне звыш 40 000 тон ці 55% ад неабходнага. Выканалі план па сенажы аграрыі “Харчавіка-
Агра” — нарыхтавалі 7 300 тон або 127% да задання. Найменшыя аб’ёмы да таго, што патрабуецца, у “Агракамбіната Баб­руйскі” — 2 000 тон ці 17% і філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 4 050 тон або 31%.
Актыўна вядуцца адпаведныя гэтай пары работы па догля­дзе пасеваў. У прыватнасці, хімпраполка кукурузы ад пустазелля (праведзены на плошчы звыш
9 000 гектараў ці 80% ад плану), завяршаецца другая хімпраполка цукровых буракоў — апрацавана 540 гектараў, што складае болей за 90% ад задання.
І, вядома ж, раён усебакова рыхтуецца да адказнай сельскагаспадарчай кампаніі года — жніва. Асабліва ўвага надаецца падрыхтоўцы зернеўборачных камбайнаў. Традыцыйна ўборку збажыны плануецца пачаць з азімых — ячменю і рапсу.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем