Темы

Дзіцячае свята падарыла добры настрой

Дзіцячае свята падарыла добры настрой

“Тэрыторыя дзяцінства” — мерапрыемства пад такой назвай, прымеркаванае да 100-годдзя піянерскай арганізацыі, Міжнароднага дня абароны дзяцей і заканчэння навучальнага года, прайшло сёння, 1 червень, ў раённым Цэнтры культуры. Яго арганізатары — Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна пры садзеянні аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.

У прысутных была магчымасць згадаць гісторыю піянерскай арганізацыі ад пачатку яе нараджэння ў 1922 годзе да дзён сённяшніх, аддаць даніну памяці піянерам вогненных 40-х, згадаць піянерскія песні і дэвізы, пазнаёміцца, чым жыве піянерыя сёння, у якіх конкурсах і праектах удзельнічаюць і перамагаюць члены раённай арганізацыі БРПА.

Найбольш актыўным удзельнікам Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі былі ўручаны дыпломы і падарункі. Сямі юным хлопчыкам і дзяўчынкам падчас урачыстасці павязалі піянерскія гальштукі — гэтае пачэснае права было даручана старшыні райвыканкама Аляксандру Сухадольскаму і старшыні раённай арганізацыі БРПА Алене Смарчок.

«Мне вельмі прыемна быць на вашым свяце.  Мне прыемна чуць, што наша піянерская арганізацыя — моцная. Сёння вы, піянеры, сябе цудоўна праявілі. Жадаю, каб гэтак жа праяўлялі і далей, у будучым», — адзначыў кіраўнік раёна. Аляксандр Сухадольскі падзякаваў педагогам за плённую працу, патрыятычнае выхаванне дзяцей, за тое, што раскрываюць найлепшыя дзіцячыя якасці і таленты.

Якіх дакладна перамог дасягнулі выхаванцы Цэнтра творчасці раёна сёлета, якія новыя ідэі ажыццявілі, распавяла дырэктар Юлія Чаркас.

З Міжнародным днём абароны дзяцей юнае пакаленне раёна павіншавала таксама госць свята Святлана Купрэйчык, якая на працягу не аднаго дзясятка год узначальвала пазашкольную выхаваўчую работу з дзецьмі ў раёне.     

Наколькі рознабаковае жыццё і заняткі цяперашніх піянераў, хлопчыкі і дзяўчынкі цудоўна прадэманстравалі, уразіўшы залу майстэрскім выкананнем песень, вершаў, тэатралізаваных пастановак, харэаграфічных нумароў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА. 

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем