Темы

Доктар, якому хочацца даверыцца

Доктар, якому хочацца даверыцца

Не ведаю чаму, але менавіта такое меркаванне імгненна, як гэта звычайна здараецца, прамільгнула ў галаве, як толькі суст­рэлася з Вікторыяй Сяргееўнай Еўстратчык — загадчыкам Рэдкарожскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Спешна з’явіўшыся з-за дзвярэй кабінета, дзе вяла прыём, яна гэтак жа спешна для фотаздымка “прыхарошылася”, і тут жа прыступіла да рэалізацыі мэты нашага візіту як чалавек, які прывык эканоміць свой час і іншых.

Бліжэй да абеду крэслы наведвальнікаў пусцеюць (мінулая серада ў гэтым плане не стала выключэннем), але за час, пакуль мы з доктарам размаўлялі, два чалавекі на яе ўвагу прыйшлі папрэтэндаваць, плюс да гэтага быў запланаваны візіт да пацыенткі ў Орсічы. Пасля яго субяседніца намервалася папрацаваць з дакументацыяй — нягле­дзячы на ўкараненне праграмы “eДоктар”, якая з часам абяцае стаць незаменным памочнікам і для вясковых урачоў, пакуль некаторыя запісы даводзіцца дубліка­ваць на паперы. Ды і сюю-тую работу збіралася завяршыць, перш чым заўтра пайсці ў адпачынак.
Павагу субяседніца заслужыла і тым, што, нягледзячы на няпросты шлях у прафесію, яна настойліва ішла да мары дзяцінства. Нарадзілася гераіня аповеду на Магілёўшчыне ў Краснапольскім раёне, у сям’і настаўніцы і работніка сельгасвытворчасці. Яшчэ маленькай неяк запыталася ў маці, адкуль у людзей бяруцца прафесіі, хто іх прызначае? Пачуўшы, што чалавек выбірае справу жыцця сам, тут жа задумалася, кім бы ёй хацелася стаць. Перабраўшы занятак знаёмых, вырашыла, што будзе доктарам.
Спроба авалодаць прафесіяй урача ў Віцебскім медыцынскім універсітэце, куды дзяўчына два гады запар паступала, станоўчага выніку не дала. Таму Вікторыя вырашыла пачаць з адукацыі сярэдне-спецыяльнай — паступіла ў Магілёўскі медыцынскі каледж. Вывучыўшыся на фельчара, была размеркавана на работу ў Горацкую цэнтральную бальніцу памочнікам урача-педыятра. Год, які там правяла, згадвае з цеплынёй і ўдзячнасцю: гэты час дазволіў зразумець, што значыць праца ў медыцыне, і ўпэўніцца, што сама яна на правільным шляху.
Менавіта на шляху. Бо спыняцца на дасягнутым Вікторыя не збіралася. Атрымаўшы накіраванне Магілёўскага аблвыканкама, паступіла ў Гомельскі мед­універсітэт. Вучыцца ў медвузе, як лічыць, ёй было прасцей, чым іншым. Слухаючы лекцыі педагогаў, разумела, што многае ўжо вучыла, з некаторым сутыкалася на практыцы. Надавала ўпэўненасці студэнтцы і работа ў начныя змены на “хуткай дапамозе”.
Пасля атрымання дыплома ўрача Вікторыя разам з мужам-доктарам (пазнаёміліся падчас вучобы) прыехала ў Баб­руйск, на яго малую ра­дзіму, і вось ужо трэці год як загадвае Рэдкарожскай амбулаторыяй: лечыць жыхароў пасёлка і навакольных вёсак ад хвароб, прывівае сяльчанам здаровы лад жыцця.
— Для мяне праца ў сельскай медустанове, яе адметнасці не сталі нечым надзвычайным: нечаканым ці непажаданым, — кажа Вікторыя Сяргееўна. — Я вырасла ў вёсцы. І тое, што для гараджаніна са сталіцы магло б стаць стрэсам, для мяне — натуральна і зразумела. Думаю, і тое, што я адразу не паступіла на ўрача, дапамагло ў далейшым — я не звязвала будучую прафесію толькі з белым халатам, як некаторыя студэнты. Калі ты пабачыш медыцыну, як ка­жуць, знізу: пабыўшы медсястрой, папрацаваўшы памочнікам урача, ты ўжо ведаеш, што і людзі рознымі бываюць, і не заўжды іх стаўленне паважлівае, і розныя здараюцца сітуацыі… У адрозненне ад тых, на каго разуменне гэтага “навалілася” адразу пасля размеркавання, на мяне гэтая інфармацыя ўздзейнічала дазавана, па кропельцы: з нечым сутыкнулася ў Горках, з нечым — працуючы на «хуткай».
У цэлым жа работа ў сельскай медустанове, як лічыць субяседніца, — добры вопыт: на прыём прыходзіць і дарослае, і дзіцячае насельніцтва, ты тут і тэрапеўт, і хірург, і педыятр…
— Ці расчаравалася я ў медыцыне? Не. Я не бачу і не хачу бачыць сябе ў іншым. Хоць, вядома ж, стамляешся — здараецца, людзей каля кабінета шмат, тэлефоны працоўны і мабільны разрываюцца, а там яшчэ выклікі на дом, работа з паперамі… Затое ж дзень бяжыць імкліва, — разважае субяседніца.
На што скардзяцца вяскоўцы ўрачу? Аказваецца, у хвароб ёсць сезоннасць. У гэтыя чэрвеньскія дні сяльчане часта шукаюць рады ад боляў у спіне і нагах, да чаго прыводзіць напружаная праца на агародах. Іншыя звяртаюцца “падтрымаць сасуды”. А ёсць і тыя, хто прыходзіць пагаварыць.
— Страціў дзядок бабулю ці наадварот — бабуля дзеда, а дзеці іх далёка, у суседзяў свае клопаты. Вось чалавек прыхо­дзіць і скардзіцца на боль, а мы ж ра­зумеем, што яму проста патрэбна ўвага ды выгаварыцца, — кажа субяседніца.
У вясковага ўрача пацыентаў хоць не столькі, як у гарадскога — звычайна 15-20 чалавек у дзень, але тут свая спецыфіка. Прыйшоўшы на прыём, сяльчане любяць затрымацца, пагутарыць пра падзеі, паразважаць. І гэта, як лічыць Вікторыя Сяргееўна, зноў жа адметнасць вёскі, звязаная з нетаропкім укладам сельскага жыцця.
З захапленнем расказвае пра камп’ютарную праграму “еДоктар”, якая абяцае стаць сапраўдным памочнікам у тым ліку для сельскага ўрача. Амбулаторыя падключана да паліклінічнай сеткі, што дазваляе рабіць запісы вынікаў аглядаў, выпісваць электронныя рэцэпты, весці базу дадзеных пацыентаў і інш.
З таго, што засмучае маладога ўрача — адносіны некаторых вяскоўцаў.
— Здараецца, столькі часу патраціш на тое, каб узгадніць дзень, гадзіны прыёму ў вузкіх спецыялістаў паліклінікі, каб чалавек не траціў час, абыйшоўся адным днём. А ён возьме ды і не з’явіцца на прыём без уважлівай прычыны. А пасля зноўку прыходзіць з тым жа пытаннем — патрапіць у паліклініку да ўрачоў. Праўда, гэта выключэнне. У цэлым жа людзі вясковыя, як кажа гераіня аповеду, тактоўныя,
сціплыя, паважлівыя, што з’яўляецца добрым для яе ўзнагаро­джаннем за працу.
Да ліку ўзнагароджанняў можна дадаць і водгукі кіраўніц­тва пра маладога доктара. Вікторыя Сяргееўна, як нам паведамілі, — зарэкамендавала сябе таленавітым, граматным, уважлівым спецыялістам, якому пацыенты выказваюць шмат удзячнасцяў.
Хутка Дзень медыцынскага работніка. Калегам і ўсім працаўнікам галіны загадчыца Рэдкарожскай амбулаторыі жадае здароўя, аптымізму, поспехаў. Пачынаючым урачам — веры ў сябе і прафесію. Бо, што б хто ні казаў, а дапамагаць людзям, ратаваць іх жыццё і душу — высакародная справа.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024