Весткі з абласнога піянерфэста

Піянерская дружына імя Шараварава Каменскай СШ 11 мая папоўнілася яшчэ адным членам ГА “БРПА” — у рады піянераў уступіла Сафія Пінчук (на фота справа).
Гэтага пачэснага звання дзяўчынка была ўдастоена на абласным піянерфэсце “Будзь гатовы! Заўжды гатовы!” у межах святкавання 100-годдзя Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, якое будзе адзначацца 19 мая.
Па словах старшыні раённай піянерскай арганізацыі Алены Смарчок, у рады БРПА на ўрачыстасці ў гэты дзень было прынята 100 акцябрат. Для іх, а таксама для членаў дэлегацый з раёнаў Магілёўшчыны (ад нашага раёна прысутнічала адна з лепшых вучаніц, актыўная піянерка Каменскай СШ Валерыя Салтыкова), былі прадэманстраваны выстава “Піянерыі — 100 год”, канцэрт, праведзена экскурсія па месцах баявой славы Магілёва.
Ул. інф.