У сельгасарганізацыях сеюць кукурузу і нарошчваюць вытворчасць малака

Палявыя работы

У раёне працягваецца сяўба кукурузы на зерне і сілас — па стане на раніцу ўчарашняга дня было ў цэлым пасеяна 56% ад запланаваных плошчаў.

Пры гэтым у радзе гаспадарак на зерневыя мэты расліна ўжо пасеяна. Гэта датычыцца філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, СВК “Гігант”, ААТ “Міхалёўская Ніва”, ААТ “Неўскі-Агра”, філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”.
Таксама працягваецца пасадка бульбы, у стадыі завяршэння (пасеяна 96% ад плану) — сяўба цукровых буракоў, вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу культур, праводзяцца адпаведныя сезону мерапрыемствы па доглядзе пасеваў.

…І малочныя справы

Па дадзеных райсельгасхарчу, вытворчасць малака ў раёне на гэтую пару апераджае мінулагодні ўзровень, тэмп росту складае 103%.

Сярэднесутачны ўдой на карову — 12,8 кг малака. А ў тых жа філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 23,6 кг, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 18,9 кг малака. У цэлым жа з васьмі раённых сельгас­арганізацый да ўзроўню папярэдняга года плюсуюць ўсе, за выключэннем ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, але і там разлічваюць па выніках 10-14 дзён выйсці на леташні ўзровень.
На гэтую пару, як і планавалася, болей за 5 840 кароў сельгасарганізацый знаходзяцца на пашы, дзе арганізаваны франтальны выпас. З тэхнікамі-
асемянатарамі і работнікамі, якія ажыццяўляюць выпас, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, праведзены вучобы па арганізацыі выяўлення ў ахвоце і асемянення жывёлы ў летне-пашавы перыяд, дэтальна абмеркаваны іншыя, датычныя выпасу пытанні.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.