У Бабруйскім раёне прайшоў бацькоўскі сход
Раённы бацькоўскі сход “Бяспека дзяцей — клопат дарослых”, мэтай якога стала прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, гвалту і жорсткага абыходжання з дзецьмі, фарміраванне адказных адносін да выканання бацькоўскіх абавязкаў, прайшоў сёння ў раённым Цэнтры культуры пад началам намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама, старшыні камісіі па справах непаўналетніх Таццяны Варанко.
Удзел у сходзе прынялі законныя прадстаўнікі непаўналетніх, дарослыя з ліку бацькоўскага актыву ўстаноў адукацыі, прыёмныя бацькі, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, службаў прафілактыкі раёна: РАУС, Бабруйскага гаррайаддзела па НС. Апошнія, да таго ж, правялі вучобу з бацькамі адносна бяспечнай жыццядзейнасці.
Пытанняў абмеркавалі нямала. Галоўным пасылам было — адказна аднесціся да выканання бацькоўскіх абавязкаў, не пакідаць дзяцей адных і ў прамым і ў пераносным сэнсе. Забяспечыць, асабліва на летні час, занятасць падлеткаў, цікавіцца іх вольным часам, колам зносін, даверліва размаўляць з дзецьмі, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі, правапарушэнні і злачынствы.
Да дарослых таксама давялі інфармацыю пра работу дзіцячых летніх аздараўленчых лагераў у час канікулаў, спартыўных залаў і пляцовак.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.