Темы

У “Агракамбінаце Бабруйскі” сеюць кукурузу

У “Агракамбінаце Бабруйскі” сеюць кукурузу

Актыўна сеюць кукурузу ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” (па стане на сённяшнюю раніцу пасеяна 1 296 га ці 24% ад плану), дзе пад расліну плануецца заняць каля 5 000 га (у мінулым годзе — 1 800 га), у тым ліку тры з паловай тысячы на зерне.

Пад расліну будуць заняты і тыя плошчы, што раней адводзілі пад яравыя збажыну і зернебабовыя. Надвор’е ўнесла карэктывы — да дажджоў тут паспелі пасеяць крыху болей за 60 га, а з надыходам пагодлівых дзён на мінулым тыдні на поле ля Рымаўцоў выйшлі адразу пяць сеялак, там жа вяліся работы па падрыхтоўцы глебы да ўнясення зерня.

— І гэта пакуль не на поўную магутнасць працуем, сёння ў гаспадарку прыбудуць яшчэ чатыры новыя сеялкі, так што ў рабоце будуць задзейнічаны ўсе дзевяць, — кажа першы намеснік дырэктара ААТ Мікалай Гертман.  

Ад яго ж даведаліся, што ЗАТ “БНБК-Агра”, у чым даверным кіраванні з нядаўняга часу знаходзіцца “Агракамбінат Бабруйскі”, паклапацілася забяспечыць раённае сельгаспрадпрыемства не толькі тэхнікай для сяўбы (з 9 сеялак уласных было тры), але і мінеральнымі ўгнаеннямі пад поўную патрэбу, і якасным насеннем, іншым неабходным.

Як мы раней пісалі, ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — адна з трох (яшчэ ААТ “Стасеўка” і ААТ “Саўгас Кісялевічы”) гаспадарак Бабруйшчыны, якія, разам з шасцю сельгасарганізацыямі Глускага раёна, на падставе падпісанага ў сакавіку Пагаднення аб стратэгічным партнёрстве паміж Магілёўскім аблвыканкамам і ЗАТ “Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя” (БНБК) па фінансава-эканамічным аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый Глускага і Бабруйскага раёнаў, будуць займацца вырошчваннем кукурузы на зерне: удзельнічаць у рэалізацыі грандыёзнага праекту ў АПК Беларусі пад назвай “Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу на 2016-2032 гады”. Мэта праекту — глыбокая перапрацоўка зерня па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем незаменных амінакіслот для вытворчасці і вываду на мясцовы і экспартны рынкі высокапрадуктыўных, збалансаваных камбікармоў і прэміксаў.

Як паведамляе mogilevnews.by са спасылкай на БНБК, ужо сёлета на землях 9-ці гаспадарак Бабруйскага і Глускага раёнаў плануецца пасеяць 20 тысяч гектараў кукурузы, у тым ліку 8 тысяч — на Бабруйшчыне. А да 2024 года — давесці плошчу пасеваў да 40 тысяч. У цэлым жа супрацоўніцтва сельгасвытворцаў і БНБК, як лічыцца, здолее выканаць асноўную задачу аграрнай галіны — зменшыць аб’ёмы імпарту і павялічыць экспартныя пастаўкі сельгаспрадукцыі. 

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024
Актуально

Наведем порядок вместе! Завтра, 20 апреля, в Беларуси пройдет республиканский субботник

19 апреля 2024
Человек и природа

Сильные дожди со снегом и порывистый ветер ожидаются сегодня в Беларуси

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024