Темы

Раённая жывёлагадоўля падвяла вынікі чатырох месяцаў

Раённая жывёлагадоўля падвяла вынікі чатырох месяцаў

Нарада з гэтай нагоды прайшла на базе ААТ “Неўскі-Агра” з удзелам старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Сухадольскага. Удзел у падвядзенні вынікаў дзейнасці галіны за чатыры месяцы прынялі: Генадзь Ярмак, пракурор раёна, кіраўнікі, галоўныя зааветспецыялісты, загадчыкі жывёлагадоўчых аб’ектаў сельгасарганізацый, кіраўніцтва і адказныя за галіну спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, ветэрынарная служба раёна, спецыялісты раённага філіяла Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства.

За чатыры месяцы, як адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў, у раёне намечана станоўчая дынаміка ў развіцці жывёлагадоўлі, як малочнага, так і мяснога напрамкаў. Вытворчасць малака, у параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года, склала 103%,. Па прадукцыйнасці статку ў лідарах застаецца філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, дзе ўдой на карову з пачатку года склаў 2672 кг (+116 кг). Высокі паказчык удою, нягледзячы што не дабралі мінулагодняка малака (-55 кг), у філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 2265 кг. Значна прыбавілі малака ў СВК “Гігант” — 2066 кг (+901 кг). У цэлым па раёне ўдой на рагулю за чатыры месяцы склаў 1493 кг (+44 кг). Таварнасць — 91%. У вырошчванні буйной рагатай жывёлы таксама станоўчыя напрацоўкі — тэмп росту 105% (да мінулагодняга ўзроўню). Тут са станоўчага боку былі адзначаны СВК “Гігант” — рост вытворчасці 171%, ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 104%, ААТ “Міхалёўская Ніва” — 123%. Адзначаны рост сярэднесутачных прывагаў буйной рагатай жывёлы — за красавік у сярэднім па раёне яны склалі звыш 600 г. Але ёсць і тое, што патрабуе павышанай увагі — вырашэнне пытанняў асемянення жывёлы, узнаўлення статка. “Гэта сістэмная, штодзённая работа, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі. — Але трэба разумець, што толькі тады падыход да вырашэння задач па ўзнаўленні статка дае магчымасць разлічваць на вялікае малако”.  

Падчас практычнай часткі нарады ўдзельнікі пабывалі на МТФ “Туркі”, дзе ўвага спецыялістаў была засяроджана на дэталях арганізацыі выпасу жывёлы. На МТК “Акцябр” абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі сянажна-сіласных траншэй да закладкі корму.

— Масавая касавіца не за гарамі, таму ў сельгасарганізацыях ужо цяпер павінны паклапаціцца пра ўсё неабходнае для нарыхтоўкі якаснага травянога корму, — заўважыў начальнік райсельгасхарчу, першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Жураўлёў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем