Темы

Лёгкага шляху не шукала

Лёгкага шляху не шукала

Мы працягваем цыкл аповедаў пра людзей, якія дасягнулі высокіх вытворчых паказчыкаў і прызнаны па выніках 2021 года пераможцамі раённых спаборніцтваў.

Ілона Аляксандраўна Намочанка, з нядаўняга — начальнік фінансава-эканамічнага аддзела СВК “Гігант” — не першая сярод кагорты пераможцаў і, без сумнення, выбітная. Не толькі мадэльнай знешнасцю, але прагай да ведаў, упартасцю ў іх авалоданні, настойлівасцю ў дасягненні пастаўленых задач і адначасова… сціпласцю, характэрнымі для творчых натур душэўнай тонкасцю і мяккасцю. Яна і сама сябе прылічвае да такіх. Проста, як кажа, не рэалізавалася ў гэтым накірунку. Выбрала іншы — больш складаны, звязаны з лічбамі, прагнозамі, справаздачамі, і, як аказалася, яе шлях.

У пошуку прафесіі

Нарадзілася наша гераіня ў Бабруйску. Ні маці, ні бацька, якога дзяўчынка страціла ў маленстве, не былі звязаны з вытворчасцю і тым болей —сельскагаспадарчай. Аддаленае дачыненне да будучай прафесіі мела, як з усмешкай заўважае, хіба толькі бабуля. Працуючы дыетсястрой у школе, яна раз ад разу давала і маленькай Ілоне паклацаць на ўнушальных памераў калькулятары, ад чаго тая заўжды прыходзіла ў захапленне. Мару стаць мадэльерам (так-так, яна ў выпускніцы бабруйскай школы з мастацкім ухілам №28 сапраўды была) ушчэнт разбіла размова з матуляй, аўтарытэт якой быў непахісным, і яе довады набыць “нармальную прафесію, з якой не прападзеш”.
Пошук установы вышэйшай адукацыі (апошняе для таленавітай выпускніцы было важным) прыйшлося абмежа­ваць: фінансы сям’і не дазвалялі вучыцца на платным аддзяленні, умовай было і пражыванне на час вучобы ў інтэрнаце. Вырашыць тое і другое магло б навучанне ў Бабруйску — філіяле БДЭУ, які на той час дзейнічаў, але прагнай да ведаў Ілоне хацелася пашырыць кругагляд, зведаць новага, паспрабаваць самастойнасці. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт у Мінску, куды абітурыентка адна паехала падаваць дакументы, дакладнасці з паступленнем на прымальных для сям’і ўмовах не абяцаў, таму дзяўчына вырашыла не рызыкаваць і пераехала ў Горкі. Там, вытрымаўшы немалы конкурс, стала студэнткай Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, прэстыжнага эканамічнага факультэта. Хоць на той момант, як кажа, не мела пра будучую прафесію ніякага ўяўлення.

Як апынулася ў “Гіганце”?

Праз усё тую ж прагу да ведаў.
— Спецыяльнасці мы навучаліся на прыкладзе паказчыкаў, справаздач ды іншай дакументацыі сельскагаспадарчых арганізацый вобласці. Таму пра “Гігант” пачула ўжо тады. Праўда, нас папярэджвалі, што вучыцца лепей на гаспадарках, дзе фінансавыя паказчыкі не такія прывабныя, бо “Гігантаў” не так шмат у краіне і наўрад ці давядзецца ў такім прадпрыемстве працаваць. Гэта ў некаторай ступені заінтрыгавала, і калі прыйшоў час практыкавацца, вырашыла папрасіцца менавіта ў “Гігант”. Сама стэлефанавалася з кіраўніком. Ён не адмовіў, сказаў толькі, каб асабіста наведалася для заключэння дамовы. Праўда, падпісаў паперу на хаду, бо некуды надта спяшаўся, — з усмешкай згадвае першае знаёмства з будучым кіраўніком субяседніца.
Сюды ж выпускніца акадэміі прыехала і на пераддыпломную практыку, з увагай пераймала вопыт галоўнага на тую пару эканаміста Вольгі Анатольеўны Кулік. Разглядзеўшы ў цікаўнай, настойлівай у авалодванні ведамі і адказнай практыкантцы задаткі добрага спецыяліста, Міхаіл Пятровіч Левакоў не адмовіў у месцы і пасля заканчэння вышэйшай установы. Праўда, папрацаваць другім эканамістам, як планавалася, Ілоне Аляксанд­раўне так і не давялося. Болей таго, прыйшлося заступіць на працоўнае месца без канікул, на месяц раней звычайнага: літаральна з першых дзён выконваць абавязкі далёка не другога эканаміста, бо іншага на той момант у гаспадарцы не было. “Адразу налічэнне заробку, уборачная з яе расцэнкамі… Як у ваду кінулі — так дзяцей часцяком вучаць плаваць — і прыйшлося барахтацца, барахтацца і выплываць”, — расказвае яна.
Сёлета спаўняецца дзесяць год, як Ілона Намочанка ў “Гіганце”. За гэты час, як кажа, усё было — і слёзы, і начныя трывогі, і намер месца работы пакінуць. Але падштурхоўвала ўсё тая ж прыроджаная адказнасць — як пакінуць недаробленае, на каго перакласці… І зноў садзілася за лічбы, начамі шукала адказ, чаму не сыходзяцца, і — вучылася, вучылася, вучылася.
— Спачатку крыўдавала на залішнюю, як тады здавалася, прыдзірлівасць кіраўніка. Цяпер жа ўдзячная Міхаілу Пятровічу за добрую школу, якую прайшла праз яго патрабавальнасць, любоў да дасканаласці, аналізу, абгрунтавання кожнай лічбы. І ўжо вучу (усміхаецца) іншых, маладых спецыялістаў, гэткаму падыходу. Хоць ведаць усё, асабліва ў нашай прафесіі, немагчыма: таму і самой даводзіцца звяртацца за падказкай, у тым ліку да спецыялістаў райсельгасхарчу райвыканкама, інспекцыі па працы, на электронную прававую пляцоўку. Праўда, у асноўным імкнуся адштурхоўвацца ад дакументаў і пастаноў — Працоўны кодэкс праз гэта праштудзіравала ўздоўж і ўпоперак. А вось не рэагаваць востра на заўвагі, не прапускаць кожную праз сэрца, так і не навучылася, — уздыхае яна.

Будні галоўнага эканаміста

Абавязкі ў галоўнага эканаміста, тым болей у сельгасарганізацыі, дзе не толькі традыцыйныя раслінаводства і жывёлагадоўля, а элітгаспадарка, насенневодства, свінагадоўля, бульбасховішча, камбікормавы завод, цэх па вытворчасці алеяў, імпарты, экспарты — надзвычай шырокія. Найперш гэта нармаванне — працы кожнага работніка, працоўнага часу, выдаткавання паліва… Аналітыка, цэнаўтварэнне, расцэнкі аплаты працы, матэрыяльнага стымулявання, распрацоўка прэміравання, разлік аказання паслуг — усе цэны ідуць ад эканамістаў. Набылі новую тэхніку — эканамісты разлічваюць ёй нормы выпрацоўкі. Зноў жа, рэжым працоўнага часу работнікаў, перапрацоўка — з прыходам Васіля Пятровіча Жука, як кажа, да гэтага надзвычай сур’ёзны падыход.
— Стараемся па-максімуме ўсё прадугледзець, улічыць. Аналітыка абавязкова — штораніцы падаем кіраўніку аналіз: колькі надоена малака, прада­дзена, якую атрымалі выручку, якая сярэдняя цана рэалізацыі, наколькі яна павялічылася ў параўнанні з леташнім годам, колькі асемянілі жывёлы, атрымалі маладняку і г. д. У нас на працэнтаў 80 аплата працы здзельная, гэта значыць, пастаянна нешта абнаўляецца пры налічэнні заробку. Вядома ж, у сувязі з гэтым у работнікаў здараюцца пытанні, і вельмі засмучае, калі да кансэнсусу прыходзім далёкім шляхам, калі даводзіцца чуць — а такое здараецца — што “вы, эканамісты, нічога не робіце”. Зноў жа бізнес-план, аналіз гадавой справаздачы. СВК “Гігант” — гаспадарка шматпрофільная. З’явіўся, скажам, камбікормавы завод — і ў эканамістаў новае кола абавязкаў. Мы робім аналіз гаспадарчай дзейнасці ў агульным, а таксама па кожнай ферме, па кожным структурным падраз­дзяленні, па энергазберажэнні, па нармаванні паліўна-энергетычных рэсурсаў… Так што працуем, працуем, працуем. І той, хто лічыць, што ў эканамістаў толькі і справы, што сядзець за кавай, паверце, глыбока памыляецца, — кажа ў падвядзенне размовы субяседніца. І дзякуе кіраўніку Васілю Пятровічу, які не толькі іх, эканамістаў, прафесію належным чынам ацэньвае, але ставіцца гэтак жа да кожнай, нацэлены на тое, каб сумленная праца чалавека была і дастойна матэрыяльна ацэнена.

Сям`я і мары

Муж Ілоны Аляксандраўны, з якім яны разам навучаліся ў вузе, таксама некаторы час працаваў у “Гіганце”, цяпер працуе на адным з прадпрыемстваў Бабруйска. Тут сям’я пабудавала жыллё, скарыстаўшыся дзяржаўным крэдытам. Сваю леташнюю мару — паехаць адпачыць, набрацца незабыўных уражанняў у якой-небудзь далёкай краіне, лепшы эканаміст раёна пакуль не ажыццявіла: то кавідныя абмежаванні перашка­джалі, то няпростая санкцыйная сітуацыя, складанасці ў суседняй краіне. Так што шчыра жадаем ёй зрабіць гэта сёлета. Пабы­ваць, калі не за мяжой, то ў шматлікіх прывабных куточках нашай Беларусі. Бо добрая праца, як вядома, патрабуе і добрага адпачынку, незнарок жа кажуць — не хлебам адзіным жыве чалавек.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024