Дзе змогуць аздаравіцца дзеці з нашага раёна?
У летні перыяд, як мы даведаліся, у раёне плануецца аздараўленне дзяцей у лагерах з кругласутачным і дзённым знаходжаннем. Адпачынак у кругласутачных лагерах абралі 360 дзяцей, у тым ліку 320 — у аздараўленчым лагеры “Бабраня-2010”, які сёлета будзе працаваць у чатыры змены; 20 — у турыстычных перасоўных лагерах (яны будуць створаны на базе Варатынскай СШ і раённага Цэнтра творчасці); яшчэ 20 дзяцей змогуць адпачыць і набрацца ўражанняў у ваенна-патрыятычным лагеры, што будзе дзейнічаць на базе вайсковай часці ў Бабруйску.
Тым часам у лагерах з дзённым знаходжаннем плануецца аздараўленне 375 дзяцей, у тым ліку 325 з іх — у аздараўленчых школьных лагерах, 50 — у лагерах працы і адпачынку. Таксама школьнікі — 50 дзяцей — будуць заняты часовай працоўнай дзейнасцю на базе шасці ўстаноў адукацыі.
Зрэшты, занятасць некаторых вучняў прадугледжвае аплату. На заробак змогуць прэтэндаваць дзеці, якія будуць заняты часовай працоўнай дзейнасцю, а таксама ўдзельнікі лагера працы і адпачынку на базе Цялушскага ВПК, якія будуць садзейнічаць працоўным поспехам філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.