У СВК “Гігант” прайшоў Дзень жывёлавода
У СВК “Гігант” чарговы Дзень жывёлавода прайшоў на таварнай ферме №3 в. Бірча, малочна-таварным комплексе і МТФ №2 в. Малыя Бортнікі. З калектывамі вытворчых аб’ектаў сустрэліся галоўны эканаміст гаспадаркі Ілона Намочанка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Анастасія Гацко і галоўны ветэрынарны ўрач Юрый Глыцко.
Кола пытанняў з работнікамі ферм абмеркавалі шырокае: выкананне заданняў па вытворчасці малака, заробак жывёлаводаў з улікам гэтага, парадак на фермах, забяспечанасць работнікаў спецадзеннем, санітраны стан пакояў для адпачынку, афармленне і напаўненне інфармацыйных стэндаў і інш.
Традыцыйна ўшанавалі перадавікоў вытворчасці. Па выніках работы за сакавік імі прызнаны: жывёлавод на адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы (ТФ “Бірча”) Вольга Уладзіміраўна Арцёмава — за сярэднесутачныя прывагі 959 г.; жывёлавод па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы МТК “Малыя Бортнікі” Раіса Мікалаеўна Ражкова (сярэднесутачныя прывагі склалі 1032 г.) і кладаўшчыца МТФ №2 “Малыя Бортнікі” Алена Эдуардаўна Шапялевіч — за адказныя адносіны да работы, якую выконвае.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву СВК “Гігант”.