Темы

У Магілёве стартаваў фестываль народнай творчасці, які адкрыў Бабруйскі раён

У Магілёве стартаваў фестываль народнай творчасці, які адкрыў  Бабруйскі раён

У Магілёве стартаваў  фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Ён праходзіць на базе Магілёўскага абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Адкрыў шэраг прэзентацый у рамках фестывалю Бабруйскі раён.

Падчас святочнага мерапрыемства, якое адбылося ўчора, 14 красавіка, прайшоў канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў, выстава майстроў народнай творчасці, выстава страў нацыянальнай кухні.

Яскравае дзейства прыцягвала гледачоў і слухачоў амаль з парога. На пляцоўцы перад Магілёўскім абласным метадычным Цэнтрам творчыя калектывы Бабруйскага раёна сустракалі гасцей выступленнямі народнага хора работнікаў культуры, народнага ансамбля народнай песні “Пярэзвы” раённага Цэнтра культуры; народнага ансамбля народнай песні “Землякі” Гарбацэвічскага сельскага Дома культуры.

У фае Цэнтра ў гэты час панавала атмасфера сапраўднага беларускага свята: гучала жывая народная музыка ў выкананні народнага ансамбля народных інструментаў раённага Цэнтра культуры, развярнулася выстава-прэзентацыя майстроў народнай творчасці, якую прадставілі майстры узорнага калектыва ганчарнага мастацтва “Глечыкі”, народнага аматарскага аб’яднання дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Стары майстар” Цэнтра рамёстваў п. Глуша, Пятровічскага Дома народнай творчасці, Гарохаўскага Дома народнай творчасці, Ленінскага сельскага клуба, Рэдкарожскага сельскага Дома культуры.

Галоўны падарунак усім аматарам народнай творчасці быў падрыхтаваны ў актавай зале, дзе на працягу некалькіх гадзін ішла цікавая і вельмі насычаная канцэртная праграма. Пачалася яна з вакальна-харэаграфічнай кампазіцыі “Спадчына” ў выкананні ўзорнага ансамбля танца “Забава”, народнага хора работнікаў культуры, народнага ансамбля народнай песні “Пярэзвы” раённага Цэнтра культуры.

Творчая прэзентацыя Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Бабруйскага раёна атрымалася сапраўды відовішчнай і цікавай і дазволіла дакрануцца да сапраўднай народнай творчасці Бабруйшчыны.

Дарэчы, фестываль працягнецца да лістапада 2023 года. За гэты час адбудуцца творчыя прэзентацыі раённых цэнтралізаваных клубных, бібліятэчных сістэм, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў культуры клубнага тыпу. Яны будуць прадстаўлены ў форме святаў творчасці, тэатралізаваных і тэматычных канцэртаў і выстаў.

Фота mogomc.by, mogilevnews.by.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем