Темы

Камісія па садзеянні занятасці насельніцтва працавала ў Слабодкаўскім сельсавеце

Камісія па садзеянні занятасці насельніцтва працавала ў Слабодкаўскім сельсавеце

Створаная пры Бабруйскім райвыканкаме пастаянная камісія па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, што дзейнічае пад началам старшыні Бабруйскага райсавета дэпутатаў Геворга Мелканяна, працавала ў Слабодцы.

У мясцовы сельвыканкам на сустрэчу з членамі камісіі, сярод якіх прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, былі запрошаны жыхары Слабодкі і навакольных вёсак працаздольнага ўзросту, чый статус на сёння — “беспрацоўны”.

Прычыны таго, чаму людзі не працуюць або робяць гэта неафіцыйна — у кожнага свае, але ёсць тое, што ў большасці выпадкаў абагульняе: неабыякавыя адносіны да алкаголю.   

Аляксандр А., да прыкладу, жыве з матуляй-пенсіянеркай, і гэта яго цалкам задавальняе. Усё б нічога, але чалавек злоўжывае алкаголем, і гэта ўжо не задавальняе грамадскасць і тую ж самую матулю. Да ўсяго, у Аляксандра дрэнны зрок. І дзеля прызначэння групы інваліднасці яму неабходна прайсці медагляд, але мужчыне замінаюць то адна, то другая прычыны і найперш — усё той жа алкаголь. Уважліва выслухаўшы і самога чалавека, і характарыстыку на яго ўчастковага інспектара міліцыі РАУС Міхаіла Богуша, камісія рэкамендавала Аляксандру неадкладна звярнуцца ў Бабруйскую гарадскую паліклініку №2. Пры грэбаванні дадзенай рэкамендацыяй і наступным злоўжыванні спіртным — накіраваць у лячэбна-працоўны прафілакторый.

Аляксандр Б. мала таго што ўжывае алкаголь — на гэтай ніве чыніць у сям’і скандалы. Маючы запатрабаваную сёння спецыяльнасць тэхніка-электрыка, набытыя веды не прымяняе. Пражываючы з састарэлай маці, займаецца, як патлумачыў, агародам. Працоўнага стажу, нягледзячы на гады, асабліва не мае. На камісіі жыхару Слабодкі парэкамендавалі звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне Бабруйскага райвыканкама для падборкі вакансіі, якая б яго задаволіла.

Яшчэ аднаму жыхару Слабодкі — за плячыма маладога сем’яніна тры гады выпраўленчай установы — рэкамендавана ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне бясплатна вывучыцца на вальшчыка леса: гэтаму занятку малады чалавек аддае перавагу.  

46-гадоваму Мікалаю, які жыве тым, што аказвае паслугі вяскоўцам па ворыве ды іншых запатрабаваных на сяле работах, прапанавана легалізаваць занятак — аформіць самазанятасць. Дзеля гэтага наведацца ў прызначаны дзень ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

— Калі чалавек хоча працаваць, то работу знойдзе, у тым ліку з нашай дапамогай: вакансій у базе дадзеных райвыканкама нямала. Калі ж у планы чалавека праца не ўваходзіць — знаходзяцца розныя адгаворкі… Але ж на тое і створана наша камісія — сустракаемся з людзьмі, размаўляем, даводзім, тлумачым. І калі хоць адзін з тых, хто прыйшоў сёння на сустрэчу, будзе працаўладкаваны, зменіць сваё стаўленне да жыцця, значыць, працуем не дарэмна, — падвёў вынікі работы камісіі Геворг Мелканян.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024