GPS-навігацыя — у дапамогу сельгасвытворцам
Год ад году ў краіне і ў нашым раёне таксама павялічваецца парк сельгастэхнікі, аснашчанай GPS-навігатарамі — спутнікавымі сістэмамі маніторынгу.
— У нашым раёне GPS-навігатары ўсталяваны на 293-х адзінках сельгастэхнікі, сістэмамі аснашчаны 177 трактароў, у тым ліку 38 энерганасычаных, — адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Каўранін.
Такі падыход, як было адзначана, дазваляе гаспадарцы ў канчатковым выніку зэканоміць матэрыяльныя сродкі: за кошт аптымізацыі лагістычных працэсаў, папярэджання зліваў паліва, адсочвання работы трактароў.
Алена КАРПЕНКА.