Темы

Дачны сезон не за гарамі: спецыялісты даюць парады

Дачны сезон не за гарамі: спецыялісты даюць парады

Мерапрыемства, удзельнікамі якога сталі кіраўнікі садаводчых таварыстваў, раённых і гарадскіх службаў, што іх абслугоўваюць, адбылося ў Бабруйскім райвыканкаме.

— Такія сустрэчы на пачатку дачнага сезону праводзім традыцыйна. Службам яны дазваляюць давесці да кіруючага складу садаводчых таварыстваў актуальную інфармацыю, нагадаць правілы ўтрымання тэрыторый, нумары кантактных тэлефонаў, куды можна звярнуцца падчас узніклай праблемы. Прадстаўнікам садаводчых таварыстваў — высветліць тое ці іншае хвалюючае пытанне, алгарытм дзеянняў у той ці іншай сітуацыі, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Дымша.

Пытанняў і прапаноў з абодвух бакоў набралася нямала. У прыватнасці, санітарны ўрач Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, распавёўшы пра вынікі нядаўняга маніторынгу часткі таварыстваў, нагадаў аб неабходнасці пазбавіцца ад парушэнняў санітарнага парадку там, дзе яны выяўлены, іншым — не дапускаць адпаведнага, тым болей што праверкі  будуць працягнуты.

Прадстаўнік гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя завастрыў увагу на неабходнасці пазбаўляцца ад шкодных раслін, у асаблівасці баршчавіку, залатарніку канадскага, не дапускаць збору чарэмшыны (расліна занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі), што пагражае вялікім штрафам. У сувязі з вясной нагадаў пра своечасовую абкоску тэрыторый ад пустазелля і залішняй расліннасці.

У начальніка Бабруйскіх электрасетак кіраўнікі таварыстваў цікавіліся, ці ёсць магчымасць і як адключыць ад энергазабеспячэння дачныя дамы, гаспадары якіх маюць запазычанасць за камунальныя паслугі,  як вырашыць пытанне па замене пратэрмінаваных трансфарматараў. У прадстаўнікоў службы водазабеспячэння — ці ёсць магчымасць і ў колькі абыдзецца скважына на тэрыторыі дачнага ўчастка. Пытанні да прадстаўніка Бабруйскага лясгасу — як пазбавіцца ад аварыйнага дрэва, калі тое за агароджай таварыства, але пагражае збудаванню і людзям, хто павінен паклапаціцца пра ачыстку тэрыторыі пасля вырубкі лесу, іншыя. Прадстаўнік пазаведамаснай службы давёў несуцяшальную статыстыку па крадзяжах з летнікаў ужо ў гэтым годзе і прапанаваў, у мэтах папярэджання апошніх, скарыстацца паслугамі ахоўнай службы, распавёў пра расцэнкі на гэта. І гэта толькі частка абмеркаваных падчас сустрэчы пытанняў.

Па словах Юрыя Дымшы, практыка паказвае, што любая праблема, любое пытанне — вырашальныя. Але зачастую людзі проста не ведаюць

з чаго пачаць. У гэтай сувязі намеснік старшыні райвыканкама даў параду звяртацца  пісьмова ў кампетэнтную інстанцыю і дзейнічаць у адпаведнасці з яе рэкамендацыямі. 

І, вядома ж, каб баўленне часу на летніку было адным — у радасць,  другім — не выклікала дадатковых клопатаў, паміж кіраўніцтвам садаводчых таварыстваў і зацікаўленых службаў трэба каб было цеснае ўзаемадзеянне. Абмен кантактнымі тэлефонамі, які адбыўся, — якраз тое, што гэтаму пасадзейнічае.    

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024