Темы

ААТ “Неўскі-­Агра”: палявыя работы набіраюць абароты

ААТ “Неўскі-­Агра”: палявыя работы набіраюць абароты

У ААТ “Неўскі-­Агра”, як, зрэшты, і ва ўсім раёне гэтай парой усё сканцэнтравана на пасяўной. Задача, здавалася б, звыклая: сяўба і ўборка ўра­джаю — тое, чым аграрыі жывуць ад вясны да восені на працягу кожнага года. Між тым, у цяперашніх няпростых эканамічных умовах задача своечасова і якасна пасеяцца — архіважная: попыт на прадукты харчавання ў свеце толькі расце.

На полі “Неўскага-Агра”, што суседнічае з Гомельшчынай, у раніцу панядзелка было шмат тэхнікі. Трактары — энерганасычаныя і не толькі, рухаліся па зададзеных механізатарамі траекторыях, выконваючы кожны свой працэс.

Леанід Чэрнік

Непасрэдна сяўба ў гаспадарцы на вопытным механізатары, майстры сваёй справы, чалавеку, без якога “Неўскі-Агра” ўжо і не ўявіць — на Леанідзе Леанідавічы Чэрніку, пра працоўныя подзвігі якога наша газета пісала неаднойчы і неаднойчы, спадзяемся, яшчэ напіша. Яго трактар МТЗ-3522 у звязцы з шыроказахопнай сеялкай RABE можна было ўгле­дзець то ў адным, то ў другім баку бязмежнага, ахопленага ворывам поля.

Падрыхтоўкай глебы, таксама на энерганасычаным трактары з камбінаваным агрэгатам для перадпасяўной апрацоўкі глебы LEMКEN CORUND-8, займаўся такі ж апантаны ў працы Леанід Пятровіч Шкра­дзюк. З культыватарам Фенікс на трактары МТЗ-3522 працаваў вопытны, адказны ў справе Валерый Васільевіч Вавула.

Леанід Шкрадзюк

На полі, узбоч дарогі, заўважылі невялічкі трактарок Беларус-320 пад упраўленнем нястомнага ў працы механізатара Анатоля Уладзіміравіча Пялешкі. Як аказалася, ён падвозіў на поле насенне траў. Побач — тэхніку з насеннем збожжавых для сеялкі. Яго другі раз за раніцу падвёз Фёдар Кірылавіч Дзяменцьеў. Са слоў хлебароба, працоўны дзень у яго пачаўся а шостай гадзіне. У 7.00, загрузіўшыся, механізатар ужо быў з насеннем на полі.
— Працуем ад самай раніцы, людзі ўсведамляюць значнасць пастаўленай задачы, настрой ва ўсіх бадзёры, — адзначыла аграном (яе таксама засталі на перадавой сяўбы) Ганна Віктараўна Кісялёва.
Галоўны аграном Аляксандр Іванавіч Мельнік заўважыў, што ў рабоце практычна ўсе падрыхтоўчыя і пасяўныя агрэгаты гаспадаркі. Вядзецца ўвесь комплекс палявых работ: пракладваецца ворыва, уносіцца ў глебу арганіка, заканчваецца падкормка азімых, прычым, рапс (420 га) практычна падкормлены, а хутка мінераламі будзе ўздоблена і азімая збажына, якой 1500 гектараў — усё неабходнае для гэтага маецца.

— Цяпер актыўна рыхтуем глебу пад раннюю ярыну, і ўжо на сёння (раніцу панядзелка) 256 з 800 гектараў пасеяна. Сеем 60 гектараў у дзень і разлічваем, што з раннімі каласавымі за тыдзень справімся, — канстатуе галоўны аграном. Ён таксама паведаміў, што, акрамя збожжавых і зернебабовых, у гаспадарцы маюцца пасеяць 160 гектараў грэчкі, 300 — цукровых буракоў, 1200 — кукурузы, у тым ліку 400 на зерне, пасадзіць 100 гектараў бульбы.
“Кожны ў таварыстве разумее, што хлябы трэба пасеяць у тэрмін, і мы, я упэўнены, з гэтым справімся”, — адзначыў кіраўнік ААТ “Неўскі-Агра” Алі Малікавіч Ахмедаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем