Справы малочныя
Валавая вытворчасць малака ў сельгасарганізацыях раёна за студзень-люты склала 6423,9 тоны або 102% да ўзроўню 2021 года. Найбольшы рост вытворчасці дасягнуты ў СВК “Гігант” — 195% (надоена 1282,9 т), другая пазіцыя ў гэтым плане за ААТ “Міхалёўская Ніва” — 113,4% (1021,8 т), трэцяя за філіялам “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 104,3%, пры тым што аб’ёмы вытворчасці ў гэтай гаспадарцы найвялікшыя — 1954,5 т. Іншыя сельгаспрадпрыемствы мінулагодняга ўзроўню вытворчасці не дасягнулі.
Рэалізацыя малака за два месяцы склала 5830,7 т ці 102,7% пры таварнасці 91%.
Сярэдні ўдой малака ад каровы за студзень-люты склаў у раёне 726 кг (101,4%). Пры гэтым найболей на рагулю надаілі ў філіяле “Варатынь” — 1306 кг, што на 28 кг болей, чым за адпаведны перыяд папярэдняга года. Другі па велічыні паказчык у філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 1034 кг (-188 кг), трэці — у СВК “Гігант” (1005 кг; +490 кг).
Вырошчванне буйной рагатай жывёлы за 2 месяцы склала 504,3 т ці 100,1%. У тым ліку ў СВК “Гігант” атрымана 125,4 т (153%), у філіяле “Варатынь” — 110,3 т (98,2%), у “Міхалёўскай Ніве” — 69,9 т (121%), у ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 19,9 т (101%), у “Харчавіку-Агра” —
46,1 т ці 100%. Астатнія сельгасарганізацыі спрацавалі ніжэй ўзроўню мінулага года.
Алена КАРПЕНКА.