Темы

Школьнікам раёна ўручылі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Школьнікам раёна ўручылі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Урачыстасць, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылася сёння на Бабруйшчыне — мерапрыемства прайшло ў раённым Цэнтры культуры. На сустрэчу з моладдзю і актывістамі прыйшлі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян, начальнік раённага аддзела міліцыі Міхаіл Ермаловіч, пракурор Бабруйскага раёна Генадзь Ярмак, прадстаўнікі райвыканкама.

Адкрываючы мерапрыемства, кіраўнік раёна заакцэнтаваў увагу на значнасці Дня Канстытуцыі і Асноўнага Закона ў прыватнасці. Нагадаў, што з гэтага дня, 15 сакавіка 2022 года, Беларусь пачынае жыць па абноўленай Канстытуцыі, за якую аддалі большасць галасоў выбаршчыкі краіны і нашага раёна ў прыватнасці.

— Канстытуцыя — гэта надзейны арыенцір дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый беларускага народа, — адзначыў старшыня райвыканкама.

Падзякаваўшы ўсім за працу, Аляксандр Сухадольскі ўручыў Лісты ўдзячнасці Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта людзям, якія сваёй працай, як ён адзначыў, садзейнічаюць развіццю раёна і краіны, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці рэгіёна.

Таксама ў Дзень Канстытуцыі — і гэта ўжо стала традыцыяй — школьнікам, якія дасягнулі поспехаў на ніве вучобы, творчасці і спорту і якім на дзень 15 сакавіка споўнілася 14 год, у межах Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі” ўручылі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Віншуючы моладзь з гэтай падзеяй, Геворг Мелканян заўважыў, што атрыманне пашпарта — значная падзея для чалавека, першы крок у дарослае жыццё, дзе ёсць не толькі правы, але і абавязкі, і адказнасць за свае справы і ўчынкі. Адказнасць у тым, каб займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, справамі даказваць любоў да Радзімы, быць годнымі памяці тых, хто, абараняючы Айчыну, аддаў жыццё за яе незалежнасць.

Галоўны дакумент разам з кветкамі моладзі ўручыў начальнік РАУС Міхаіл Ермаловіч. З рук Геворга Мелканяна юнакі і дзяўчаты атрымалі кніжныя выданні Канстытуцыі нашай краіны і “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, а таксама сувеніры.

Ва ўрачыстых абставінах пашпарты атрымалі Кірыл Дайнэка, Дзмітрый Штукман з Бортнікаўскага ВПК “Яслі-сад-СШ”, Анастасія Захаранка з Туркоўскай СШ, Руслан Краўцоў з Міхалёўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, Анастасія Вежнавец і Дар’я Тоўсцік з Туголіцкай СШ, Аляксандр Шкрадзюк з Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, Вераніка Шаўчэнка з Варатынскай СШ, Яніна Зубрыцкая з Ленінскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, Данііл Гацук з Гарбацэвіцкай СШ, а таксама Назар Стэльмак і Яна Ніканава з Цялушскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко рассказал о непубличной части Концепции национальной безопасности

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

ВНС — день 2-й: делегаты и приглашенные, в том числе представители нашего района, уже прибыли во Дворец Республики

25 апреля 2024
Актуально

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня — утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В гостях у воинов-зенитчиков

25 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Единый электронный портал об узниках концлагерей появится в Беларуси

25 апреля 2024
Человек и природа

Порывистый ветер и до +19°С ожидается сегодня в Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024