Раён прыступіў да веснавых палявых работ
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, гэтай парой гаспадаркі актыўна ўключаюцца ў работы па падкормцы азімых збожжавых раслін і рапсу. Працягваецца вывазка на палі, а ў радзе гаспадарак і ўнясенне ў глебу, арганічных угнаенняў. У асобных сельгасарганізацыях спрабуюць закрываць вільгаць.
У гэтую вясну ў раёне запланавана пасеяць 3470 гектараў ранняй ярыны: збожжавых і зернебабовых раслін, 3831 гектар кукурузы на сілас і 9250 — на зерне, 340 гектараў грэчкі, 600 — цукровых буракоў, падсеяць мнагалетнюю траву на плошчы 2560 гектараў, пасадзіць 525 гектараў бульбы (з іх 400 у СВК “Гігант”) і інш.
Клінок ранняй ярыны, у параўнанні з папярэднім годам, сёлета некалькі зменшаны за кошт прыкметна павялічанага — пад кукурузу на зерне, вырошчваннем якой, у значных аб’ёмах, узяліся займацца ў ААТ “Саўгас Кісялевічы”, ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” і ААТ “Стасеўка”. Больш, чым у мінулым годзе, пасеюць у раёне грэчкі — 340 гектараў супраць 255 га.
Алена КАРПЕНКА.