Темы

Поспех — у працаздольным калектыве і дысцыпліне

Поспех — у працаздольным калектыве і дысцыпліне

На малочна-таварны комплекс філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” наведаліся незнарок — па выніках папярэдняга года звяно аператараў МТК прызнана пераможцам у намінацыі “Сярод звенняў аператараў машыннага даення на малочна-таварных фермах, аснашчаных даільнымі заламі”.

У размове пра мінулагоднія дасягненні і дзейнасць комплекса ў цэлым загадчык Сяргей Уладзіміравіч Шаўцоў заўважае, што галоўная складаючая паспяховай работы калектыву, высокіх надоеў малака — у людзях, якія на малочна-таварным аб’екце працу­юць, рэалізуюць задачу па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці гэтага віду сельгаспрадукцыі, у выпрацаванай у калектыве дысцыпліне.
— Мне як загадчыку не прыходзіцца сачыць, каб кожны своечасова заступіў на працоўнае месца, каб прытрымліваўся тэхналагічных патрабаванняў кармлення, даення жывёлы. Не трэба неадступна стаяць над кожным і кожнага кантраляваць — людзі на комплексе падабраны адказныя, сумленныя, зацікаўленыя ў выніках работы, ад якой напрамую залежыць іх заробак. Згуртаванасць, узаемадапамога і ўзаемавыручка, якія пану­юць у калектыве, неабыякавае стаўленне людзей да таго, чым займаюцца, што забяспечвае ўласны і калгасны дабрабыт, дазваляюць шукаць розныя падыходы ў вырашэнні пастаўленых мэт, той ці іншай задачы. Узяць хоць бы лячэнне жывёлы. Перш чым аддаць перавагу таму ці іншаму прэпарату, нашы маладыя ветурачы вывучаюць інтэрнэт, водгукі практыкаў на прадмет якасці вынікаў лячэння. Пацверджанне высокаму працоўнаму энтузіязму калектыву — высокія надоі малака.
МТК “Варатынь”— сучасны малочна-таварны аб’ект. Тры хлявы, прыстасаваныя пад малочны блок, даільную залу і радзільнае аддзяленне. Дойны статак налічвае 457 галоў кароў, усяго ж жывёлы на комплексе 820 галоў. Малако на перапрацоўку, ААТ “Бабуліна крынка”, пастаўляецца ў асноўным гатункам экстра. Як удаецца такое? Адказ цяпер ужо звыклы — дзякуючы тэхналогіям. І непасрэдна даення рагуль, пачынаючы ад здойвання першых кропель малака да догляду жывёлы, своечасовага рэагавання на ветэрынарныя праблемы. На перапрацоўку ў сярэднім у дзень адсюль пастаўляецца звыш 30 тон сырадою. Удой на рагулю ў гэтыя дні складае прыкладна 22 кілаграмы.
Калектыў МТК — гэта чатыры аператары машыннага даення: Таццяна Віктараўна Мельнічонак, Караліна Валер’еўна Алабярдзіева, Людміла Віктараўна Рашэтка, Вольга Уладзіміраўна Яўсовіч. У радзільным аддзяленні працуе Валянціна Мікалаеўна Міхалёнак. Кармленне жывёлы забяспечваюць жывёлаводы: Валерый Леанідавіч Аўрамчык, Валянцін Вячаслававіч Пасашнічэнка і браты Шаўчэнкі — Уладзімір і Сяргей Леанідавічы. На варце здароўя жывёлы стаяць маладыя ветурачы Анастасія Макарава і Максім Салдаценка пад началам галоўнага ветэрынарнага доктара філіяла, пераможцы раённага прафесійнага спаборніцтва па выніках мінулага года Аляксандра Пятровіча Штыблера. За лабаранта на комплексе — Алеся Мікалаеўна Логвінава. Слесар малочнага блоку — Мікалай Леанідавіч Аўрамчык, які, вярнуўшыся нядаўна са службы ў войску, прыйшоў у родную гаспадарку. Тэхнікам-асемянатарам з залатымі, як тут кажуць, рукамі працуе (падвозяць за 15 кіламетраў з Гомельскай вобласці) Андрэй Аляксандравіч Лапцеў. Зрэшты, некаторыя работнікі ездзяць у Варатынь з суседняга аг. Кавалі.
Штодзённае жыццё комплекса пачынаецца на досвітку.
— Сам я прыходжу на работу а 5-й га­дзіне раніцы, — расказвае Сяргей Ула­дзіміравіч. — Пачынаю з абходу: правяраю маладняк, дойны статак, сустракаюся з вартавой аховай, каб пацікавіцца, ці ўсё добра. Пры выяўленні той ці іншай заўвагі тут жа бяруся яе вырашаць. Калі ёсць патрэба ва ўмяшанні ветэрынара, неадкладна даводжу пра гэта да нашых спецыялістаў, — расказвае пра свае абавязкі загадчык.
Непасрэдна ж дойка, як мы даведаліся, пачынаецца ў 6 гадзін. Прычым, даглядчыкі і аператары прыходзяць загадзя, прыкладна а палове на шостую, каб паспець накарміць і напаіць жывёлу, праверыць і падрыхтаваць абсталяванне.
Ёсць на комплексе свая лабараторыя, што дазваляе своечасова рэагаваць на хібы ў якасці малака. Немалая заслуга таго, што падчас рэалізацыі пераважае гатунак экстра, — у тым ліку Алесі Логвінавай. Правяраючы сырадой на наяўнасць антыбіётыку, на шчыльнасць, тлушч, саматыку — паказчыкі кантролю якасці малака лабарант, як адзначаюць, проста жыве працай.
На маё запытанне, ці не здараецца з прымаючым бокам рознагалосся ў плане якасці, загадчык з усмешкай і адначасова з гонарам заўважае: “Бывае, там даюць больш высокую ацэнку, чым мы самі”. Алеся Мікалаеўна ж пры гэтым удакладняе — часцей за ўсё паказчыкі супадаюць. А яшчэ, з яе слоў, калі падчас лабараторных вынікаў той ці іншы не адпавядае нарматыўнаму, яна неадкладна б’е трывогу, паведамляе кіраўніцтву, якое гэтак жа неадкладна шукае прычыну.
Нягледзячы на пачатак загадчыцкіх абавязкаў (у пасадзе 3 месяцы, да гэтага быў у філіяле за фуражыра, яшчэ раней — загадваў жывёлагадоўчым аб’ектам ААТ “Неўскі-Агра”), Сяргей Шаўцоў упэўнена пералічвае імёны работнікаў, чый стаж на МТК дазваляе лічыць іх старажыламі вытворчасці. Ад першых дзён функцыянавання комплекса даяркамі працуюць Людміла Рашэтка (за паспяховую працу адзначана Лістом удзячнасці аблвыканкама) і Таццяна Мельнічонак.
— Усё залежыць ад сумленнасці лю­дзей і працоўнай дысцыпліны, — у каторы раз паўтарае субяседнік, як і тое, што яму ў гэтым плане павязло: парушэнняў няма, затое ёсць вялікая зацікаўленасць атрымаць малака яшчэ болей.
Зрэшты, згуртаванасць і арганізаванасць калектыву, як тут заўважылі, дазваляюць бесперашкодна спраўляцца і з няпростай кавіднай сітуацыяй. “Сёння на бальнічным тры нашыя даяркі, да гэтага яшчэ два чалавекі хварэлі, але ўсе разумеюць праблему, канцэнтруемся і арганізоўваем вытворчы працэс тымі сіламі, што маем — і дойка, як бачыце, ідзе сваёй чаргой. Кожны разумее — праблема часовая, заўтра будзе лягчэй. І нашыя адзін аднаму пажаданні да мужчынскага дня і жаночага — здароўя і міру. Будзе гэта, і малака надоім яшчэ болей!
Зрэшты, святы ў калектыве таксама адзначаюць. Торцік, печыва, цукеркі — абавязковыя. Ды і ў звычайны дзень у людзей ёсць магчымасць зайсці ў пакой для адпачынку, выпіць кубачак гарбаты ці кавы, перакусіць, перамовіцца словам — зняць цяжар працоўных і жыццёвых турбот і клопатаў, настроіцца на працяг такой патрэбнай краіне справы.

На галоўным здымку: Лабарант Алеся Логвінава, ветурач Анастасія Макарава, тэхнічка Наталля Грынь, даярка Караліна Алабярдзіева, загадчык Сяргей Шаўцоў, жывёлавод Галіна Міхалёнак, ветурач Максім Салдаценка, даярка Таццяна Мельнічонак

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Человек и природа

Ограничения на посещение лесов введены в 40 районах Беларуси

29 марта 2024
Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024