Темы

Вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці: наперадзе СВК “Гігант”

Вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці: наперадзе СВК “Гігант”

У намінацыі “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці” ў 2021 годзе абсалютным пераможцам сярод сельгасарганізацый Бабруйскага раёна прызнаны сельскагаспадарчы вытворчы ка­аператыў “Гігант” пад кіраўніцтвам Васіля Пятровіча Жука.

Арыентуючыся на павелічэнне вытворчасці, павышэнне эфектыўнасці гаспадарання, задзейнічаўшы на гэтыя мэты шырокі спектр мерапрыемстваў, сельгаспрадпрыемству ўдалося дасягнуць высокага тэмпу росту валавой прадукцыі — у суадносных цэнах 2021 года 130,1%, што на 5,6 працэнтных пункта вышэй задання. Тэмп росту вытворчасці малака па выніках года склаў 168,2%, вырошчвання буйной рагатай жывёлы — 113,8%.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі па выніках дзейнасці ў 2021 годзе склала без малога 22 000 тыс. рублёў, амаль удвая (тэмп росту — 192,4%) пераўзыйшоўшы мінулагодні паказчык. Значна вырас, у параўнанні да папярэдняга года, чысты прыбытак гаспадаркі. З 4% да 23,1% вырасла рэнтабельнасць продажу.

Пацверджаннем больш эфектыўнага, у параўнанні з папярэднім годам, гаспадарання стаў той факт, што павялічылася больш як у паўтара разы (тэмп росту — 158,6%) выручка ад рэалізацыі на аднаго працаўніка.

Значныя поспехі дасягнуты ў раслінаводстве. Атрыманы багаты ўраджай бульбы. Збожжавых (разам з кукурузай) і зернебабовых на зерне (у вазе пасля дапрацоўкі) намалочана звыш 9 361 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 50,5 ц/га. Пры гэтым ураджайнасць азімых збожжавых склала 62,3 ц/га, азімага рапсу — 36,5 ц/га. Незнарок сярод намінацый, па выніках якіх гаспадарка прызнана лідарам, і такія як “За павелічэнне вытворчасці зерня”, “За павелічэнне вытворчасці мяса”.

Лагічна, што шмат пераможцаў і ў намінацыі “Лепшы па прафесіі”. У каторы раз пацвер­дзіў высокі прафесіяналізм галоўны аграном “Гіганта” Ула­дзімір Аляксандравіч Залужны (“Лепшы аграном”). Майстрамі сваёй справы прызнаны галоўны эканаміст Ілона Аляксанд­раўна Намочанка (“Лепшы эканаміст”), жывёлаводы Наталля Рыгораўна Бокач (“Лепшы аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы”) і Таццяна Мікалаеўна Дайнэка (“Лепшы аператар па адкорме свіней”), механізатар Андрэй Уладзіміравіч Колтун (“Лепшы малады механізатар”) і аператар машыннага даення Яна Анатольеўна Хурсан (“Лепшая маладая даярка”).

Зрэшты, асновай поспеху, галоўнай рухаючай сілай праг­рэсу гаспадаркі кіраўнік Васіль Пятровіч лічыць менавіта лю­дзей — працаздольны, зладжаны, мэтанакіраваны калектыў “Гіганта”.

— Людзі шчыра, сумленна, з разуменнем аднесліся да пастаўленых на 2021 год задач і годна з імі справіліся. А чалавечы фактар — вялікая сіла! Плённая работа калектыву пацверджана атрыманым высокім, з улікам адметнасцяў года, ура­джаем збажыны, бульбы, кукурузы, іншых раслін, у жывёлагадоўлі — высокім ростам вытворчасці малака, мяса. Спа­дзяюся, што і павялічаныя на сёлетні год заданні намі будуць выкананы. Дзеля гэтага прадпрымаем усе магчымыя захады, імкнемся задзейнічаць увесь патэнцыял — абагульняем уласны вопыт, вывучаем рэкамендацыі і парады навукоўцаў, набылі не адну адзінку новай сельгас­тэхнікі, актыўна назапашваем мінеральныя ўгнаенні, увялі ў практыку стымулюючыя выплаты работнікам, — адзначыў Васіль Жук.

Бясконца дбаючы пра хлеб, у СВК “Гігант”, між тым, з разу­меннем ставяцца да жыццё­вай муд­расці “не хлебам адзіным жыве чалавек”. Работнікі сельгаспрадпрыемства актыўна ўдзельнічаюць ва ўсемагчымых раённых мерапрыемствах, конкурсах і спаборніцтвах, дзе таксама становяцца пераможцамі. А таму разам з высокімі працоўнымі адзнакамі занялі па выніках мінулага года 1-е месца сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна.

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Актуально

Установлена личность пострадавшего в “Крокус Сити Холле” белоруса, его состояние крайне тяжелое

23 марта 2024