Узорныя арганізацыі па ахове працы
Падведзены вынікі штогоднага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю раёна па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму.
Як стала вядома, сярод арганізацый вытворчай сферы дзейнасці за 2021 год 1-е месца прысуджана ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, сярод арганізацый невытворчай сферы — Хімоўскаму ВПК “Дзіцячы сад-СШ”. У якасці заахвочвання пераможцы атрымаюць дыпломы і грашовыя ўзнагароджанні.
Іншыя прызавыя месцы размежаваліся наступным чынам:
2-е месца ў катэгорыі “арганізацыя вытворчай сферы дзейнасці” прысуджана ААТ “ПМК-84 Водбуд”, 3-е — філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”.
Сярод арганізацый невытворчай сферы 2-га месца ўдастоена Каменская дзяржаўная дапаможная школа-інтэрнат, 3-га — Міхалёўскі ВПК “Дзіцячы сад-СШ”.
Да таго ж, кожнай з вышэйпералічаных арганізацый прысвоена званне “Узорная арганізацыя Бабруйскага раёна па ахове працы”. Адпаведнае рашэнне Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт прыняў на падставе пратакола пасяджэння створанай пры райвыканкаме камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў.
Алена КАРПЕНКА.