Темы

У «Гіганце” падвялі вынікі работы за мінулы год

У «Гіганце” падвялі вынікі работы за мінулы год

Агульны сход членаў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Гігант” прайшоў сёння ў сельскім Доме культуры аг. Міхалёва. Удзел у мерапрыемстве прынялі першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксей Жураўлёў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.  

На сходзе падвялі вынікі работы кааператыва за 2021 год — з дакладамі па гэтым пытанні выступілі старшыня СВК Васіль Жук і галоўныя спецыялісты гаспадаркі, агучылі планы на бліжэйшую перспектыву.

Мінулы год для “Гіганта”, як было адзначана, склаўся дастаткова паспяхова — прынёс сельгаспрадпрыемству 4,7 млн. рублёў чыстага прыбытку. У 2021-м значна павялічыўся заробак працаўнікоў СВК, кааператыў прырос больш як на 50 работнікаў — сёлета тут налічваецца 280 чалавек.

Віншуючы калектыў з плённай працай, Аляксей Жураўлёў заўважыў, што гаспадарка і людзі, якія тут працуюць, — гордасць раёна, пажадаў “гігантаўцам” не заспакойвацца на дасягнутым, пашыраць вытворчасць.

Лепшым з лепшых работнікаў “Гіганта” былі ўручаны ўзнагароды і грашовыя прэміі, у тым ліку ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СВК. Адзначыла перадавых работнікаў гаспадаркі  і старшыня райкама галіновага прафсаюза. Падарунак — цудоўную канцэртную праграму,  зрабілі хлебаробам і работнікі культуры раёна.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем