Темы

Пра Дзень абаронцаў Айчыны — з вуснаў дзяцей

Пра Дзень абаронцаў Айчыны — з вуснаў дзяцей

Штогод у нашай краіне 23 лютага адзначаюць Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — дзень памяці пра мужнасць і гераізм усіх пакаленняў абаронцаў Радзімы, якія адстаялі свабоду і незалежнасць роднай зямлі.
З-за таго, што асноўны склад войска ва ўсе часы — мужчыны, дзень 23 лютага ў народзе называюць мужчынскім святам і віншуюць з ім тат, братоў, мужоў, дзедаў, прадзедаў, родных і знаёмых мужчын. А ў сувязі з тым, што патрыятычнае выхаванне чалавека ў нашай краіне вядзецца ад пачатку яго ўсведамлення сябе як асобы, то пра 23 лютага і службу ў войску дзеці веда­юць сёе-тое ўжо і ў малечым узросце. У гэтым мы ўпэўніліся, паразмаўляўшы з выхаванцамі і вучнямі пачатковых класаў Міхалёўскага ВПК “дзіцячы сад-СШ”. Вось некаторыя вытрымкі з дыялогаў, — па-дзіцячы наіўныя, шчырыя, выклікаюць шмат эмоцый — ад здзіўлення да ўсмешкі.

Ева Шлапянкова, 3 гады:

— Ці ведаеш пра дзень 23 лютага?
— Так. Гэта свята хлопчыкаў.
— А дзяўчынкі прыгатавалі хлопчыкам падарункі?
— Так. Падарункі тату.
— А як завуць твайго тату?
— Тата Жэня.
— Ці ведаеш, дзе тата працуе?
— Працуе на рабоце.
— А што ён там робіць?
— Робіць работу.
— А мама будзе дарыць тату падарунак на свята?
— Будзе. Сардэчка і торцік.
— А ты што падорыш?
— Я вось (паказвае малюнак). Гэта тата.

***

Кірыл Хаванскі, 7 год:


— Кірыл, ты ведаеш, якое свята 23 лютага?
— Дзень абаронцаў Айчыны.
— А хто такія абаронцы?
— Ваенныя, салдаты.
— А табе падабаецца гля­дзець фільмы пра салдатаў?
— Я фільмы не гляджу, толькі мульцікі.
— Але ж ведаеш, што робяць салдаты?
— Яны абараняюць радзіму.
— А як яны абараняюць?
— Не ведаю.
— Што такое Радзіма?
— Краіна, дзе ты нарадзіўся і адкуль ты.
— Ты ведаеш каго-небудзь, хто служыў у арміі?
— Так, Валера — мой сябар.
— А ты сам хацеў бы служыць у арміі?
— Не ведаю.
— Хто ж тады матулю абараняць будзе?
— Тата будзе. Ён у ахове працуе.

***

Віка Лысенка, 8 год:

— Віка, якое свята сёння?
— 23 лютага, Дзень абаронцаў Айчыны.
— Што такое Айчына?
— Гэта наша Радзіма.
— А хто такія абаронцы?
— Тыя, хто абараняюць нашу радзіму.
— А абаронцы якімі павінны быць?
— Смелымі, мужнымі, моцнымі.
— У тваёй сям’і ёсць тыя, хто служыў у арміі?
— Так. Тата і брат.
— Яны табе што-небудзь расказвалі пра службу?
— Брат Паша расказваў, як яны скакалі з парашутам.
— Ён не баяўся гэтага рабіць?
— Не-е!
— Тату свайго лічыш абаронцам?
— Так. Ён смелы!
— У вашай сям’і віншуюць мужчын з днём 23 лютага?
— Так. Мы віншуем тату — маці гатуе яму любімы яблычны пірог і салату, а я раблю святочную паштоўку.
— Каго-небудзь яшчэ з гэтым днём будзеце віншаваць?
— Так: братоў, дзядуль. Праўда, раней у мяне было два дзеда, цяпер толькі дзед Толя.
— А ў класе хлопчыкаў віншуеце?
— Так. Купляем розныя падаруначкі і дорым.

***

Рома Бандарчук, 7 год:


— Ці ведаеш пра Дзень абаронцаў Айчыны?
— Ведаю. У гэты дзень віншуюць мужчын.
— Чаму віншуюць?
— Яны радзіму, нас абараняюць.
— Дзе вучацца абараняць радзіму?
— У арміі.
— Ты б хацеў у армію: навучыцца абараняць ра­дзіму?
— Яшчэ не ведаю.
— Ну а салдацкая форма табе падабаецца?
— Падабаецца.
— А мама тату падарунак будзеце рабіць?
— Пакуль яшчэ не ведаю. У мінулым годзе рабіла.
— Абаронцы Айчыны, як табе здаецца, якімі павінны быць?
— Моцныя, мужныя.
— А як такім стаць?
— Трэба рыхтавацца.
— Як рыхтавацца?
— Спортам займацца.
— Ну і яшчэ адкажы — ты ў якой вёсцы жывеш?
— У Міхалёве.
— У вас ёсць помнікі абаронцам Айчыны?
— Ёсць два: ля клуба і новага магазіна, мы туды ходзім.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024
В стране и мире

ЦИК принято решение о созыве ВНС 24-25 апреля

16 апреля 2024