Темы

У межах падрыхтоўкі да правядзення рэферэндуму на Бабруйшчыне праходзяць інфармацыйныя сустрэчы ў калектывах

У межах падрыхтоўкі да правядзення рэферэндуму на Бабруйшчыне праходзяць інфармацыйныя сустрэчы ў калектывах

Сёння адбылася інфармацыйная сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміра Гацко з калектывам Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ”. 

Парламентарый засяродзіў увагу педагогаў і работнікаў установы адукацыі на значнасці намечанага на 27 лютага мерапрыемства. Заклікаў кожнага прыняць удзел у канстытуцыйным рэферэндуме — паўдзельнічаць у вызначэнні будучыні краіны, будучыні сваіх дзяцей і ўнукаў.

Дэпутат спыніўся на сутнасці змен Асноўнага Закона і патлумачыў прычыны, якія прывялі да неабходнасці абнавіць Канстытуцыю.

***

Раней у гэтай жа навучальнай установе адбылася сустрэча кіраўніка Бабруйскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргея Станкевіча. Сяргей Францавіч адзначыў, что пачатак усіх пачаткаў — гістарычная памяць і праўда аб гераічным мінулым беларускага народа. Таму важнасць і своечасовасць гэтых дапаўненняў ў Канстытуцыю — відавочна.

***

“Грамадства пастаянна развіваецца. І таму лагічна, што абноўленая Канстытуцыя закранае практычна ўсе сферы жыцця”, — адзначыла ў сваім выступленні Таццяна Варанко, намеснік старшыні райвыканкама, якая сёння сустрэлася з калектывам Каменскай дапаможнай школы-інтэрната. Таццяна Аляксандраўна падкрэсліла, што змены і дапаўненні Асноўнага Закона краіны закрануць і жыццё будучых пакаленняў, нашых дзяцей і ўнукаў. Таму кожнаму з нас трэба ўважліва вывучыць праект Канстытуцыі і прыняць удзел у рэферэндуме, праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Ул. інф.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем