Темы

У «Гіганце» рыхтуюцца да вясны

У «Гіганце» рыхтуюцца да вясны

Другая палова студзеня да гэтага абавязвае: і тым, што бліжэй да веснавых месяцаў, і яскравым сонечным зіхаценнем.

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве, па словах галоўнага агранома Уладзіміра Залужнага, гэтай парой займаюцца вывазкай на палі арганічных угнаенняў і назапашваннем мінеральных. Ужо набылі 150 тон вадкіх — карбамідна-аміячнай сумясі (КАС), аформілі заяўкі на іншыя: азотныя, фосфарныя, калійныя. Пакуль вырашаецца пытанне спосабаў іх набыцця. У выпадку, калі дзяржаўная падтрымка не будзе прапанавана, у СВК задзейнічаюць рэзервовы фонд, які, як тут разлічваюць, атрымаецца сфарміраваць у тым ліку ад продажу бульбы.

— Упэўнены, што без мінеральных угнаенняў мы не застанемся. Плануем уносіць іх у глебу ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі да вырошчвання той ці іншай расліны, каб мець магчымасць разлічваць на максімальна высокія ўраджаі, — кажа спецыяліст. Першымі традыцыйна спатрэбяцца азотныя мінеральныя ўгнаенні для падкормкі азімых рапсу і збажыны, мнагалетняй травы.

Сёлета, па словах агранома Залужнага, зімовае надвор’е запознілася. Для азімых пасеваў гэта не ёсць добра: пры высокіх тэмпературах на працягу некалькіх дзён маглі ўзнавіцца вегетацыйныя працэсы. Але ж у гаспадарцы спадзяюцца, што ўсё будзе добра.

Падрыхтоўкай пасяўнога матэрыялу ў “Гіганце” зоймуцца з пацяпленнем. Спяшацца, як тут адзначаюць, няма падставы: вытворчыя магчымасці СВК дазваляюць ачысціць насенне ў кароткі тэрмін. Тым болей што ў мэтах рацыянальнага падыходу да выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў ачыстку і пратручванне сумя­шчаюць.

Структуру пасяўных плошчаў у вытворчым кааператыве мяняць не плануюць. “Тая, што ёсць, нас цалкам задавальняе, адпавядае задачам — забяспечыць жывёлагадоўлю травяным кормам і фуражом, гаспадарку — таварнай працукцыяй”, — адзначыў Уладзімір Аляксанд­равіч.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем