Темы

У філіяле “Варатынь” прайшла сустрэча з грамадскасцю

У філіяле “Варатынь” прайшла сустрэча з грамадскасцю

Выканаць грамадзянскі абавязак — прыняць удзел у намечаным на 27 лютага рэферэндуме па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аддаць свой голас у падтрымку той, па якой жыве краіна, ці абноўленай. З такім пасылам праходзяць у гэтыя дні сустрэчы ў калектывах раённых устаноў, сельгасарганізацый, прадпрыемстваў.

У чацвер размова на гэтую тэму адбылася на базе філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА”, дзе сабраліся не толькі работнікі гаспадаркі, але і прадстаўнікі іншых арганізацый аграгарадка. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян, старшыня мясцовага сельвыканкама Уладзімір Вяроўкін, памочнік дырэктара ААТ “БЗТДіА” па сельскай гаспадарцы Марына Аўрамчык, кіраўнік філіяла “Варатынь” Андрэй Сцяпанаў і намеснік кіраўніка па кадрах, сацыяльным развіцці і ідэалагічнай рабоце Святлана Дабравольская.

— Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — гэта законы, па якіх жыве краіна, развіваецца, будуе ўзаемаадносіны з іншымі дзяржавамі, замацоўвае правы чалавека, а значыць, датычыцца кожнага. Таму вельмі важна, каб кожны з нас праявіў свой грамадзянскі абавязак, прыйшоў на ўчастак для галасавання і падтрымаў той збор законаў, які лічыць правільным, — заўважыў Геворг Мелканян. Ён жа распавёў пра галоўныя дасягненні Беларусі з часу незалежнасці.

Пра прычыны, якія прывялі да неабходнасці абнаўлення Асноўнага Закона, пра змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь давяла Святлана Дабравольская. Яна ж, а таксама іншыя ўдзельнікі сустрэчы адказалі на пытанні зала —  па тэме і не толькі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Лукашенко по итогам ВГС: задан вектор новому этапу развития интеграции по всем направлениям

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Встреча в рамках проекта «Молодежь в праве» прошла в филиале «Пищевик-Агро»

26 февраля 2026
Читать новость
Общество

Ленинская «первичка» РОО «Белая Русь» подвела итоги работы

26 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность в период паводков

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Я патриот своей страны». Состоялся финал районного этапа республиканского конкурса

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог о будущем. Молодые специалисты Бобруйского района — на встрече с Анатолием Исаченко

26 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем