Справы малочныя
Як паведамілі ў Бабруйскім райсельгасхарчы, з пачатку года ў сельгасарганізацыях раёна надаілі звыш 2508 тон малака або 102% у параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года. Рэалізавалі без малога 2293 тоны (тэмп росту — 103%).
Дзённая вытворчасць малака, па стане на 25 студзеня, склала 105,2 тоны (101%), дзённая рэалізацыя — 96,2% тоны (102%). Таварнасць малака — 91%.
Удой на адну рагулю з пачатку месяца склаў у раёне 283,7 кг, што на 3,8 кг болей, чым за адпаведны перыяд 2021 года, за дзень 25 студзеня — 11,9 кг (+0,1 кг).
Вышэй узроўню папярэдняга года па валавой вытворчасці малака спрацавалі з пачатку студзеня 4 сельгасарганізацыі: СВК “Гігант” — 215,7%, ААТ “Міхалёўская Ніва” — 111,5%, ААТ “Стасеўка” — 111,3% і філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 103,5%. У гэтых ж гаспадарках адпаведна вырас і паказчык рэалізацыі малака дзяржаве.
Лідарства па ўдоі на карову ў дзень, па стане на 25 студзеня, па-ранейшаму трымае філіял “Варатынь” — 22,4 кг. Другі паказчык — за СВК “Гігант”, дзе ад рагулі ў дзень узялі ў сярэднім па 17,1 кг. Трэцяя пазіцыя ў “Харчавіка-Агра” — 16,2 кг.
Алена КАРПЕНКА.